Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадаўжаецца падрыхтоўка да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Каб усе выбарчыя працэдуры прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні, па ўсёй краіне з членамі ўчастковых выбарчых камісій праходзяць трэнінгі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
На трэнінгах членам выбарчых камісій растлумачваюцца нормы выбарчага заканадаўства і правільнасць выканання выбарчых працэдур, мадэлююцца ўмовы работы ўчастковай выбарчай камісіі ў перыяд датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў.

Трэнінгі праходзяць па зацверджаных ЦВК Беларусі метадычных матэрыялах, у тым ліку з выкарыстаннем навучальнага відэафільма.-0-