Фота з архіва
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 24 кастрычніка па 1 лістапада ЦВК Беларусі ажыццяўляе прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
Дакументы прымаюцца ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00, у суботу (26 кастрычніка 2024 года) з 10.00 да 14.00.
Праход у ЦВК ажыццяўляецца толькі пры прад'яўленні пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карткі) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.-0-