ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лістапада 2019, 12:00

ЦВК накіравала пярэчанні наконт справаздачы АБСЕ па парламенцкіх выбарах

Фота з архіва
Фота з архіва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК накіравала пярэчанні наконт справаздачы АБСЕ па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ЦВК адрэагавала на папярэднюю справаздачу, якую абнародавалі наглядальнікі ад БДІПЧ АБСЕ, ПА АБСЕ і ПАСЕ. "Мы выказалі сваю пазіцыю, накіравалі пярэчанні ў Міністэрства замежных спраў", - сказала Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК прызналася, што расстроена, але заклікала аб'ектыўна ацаніць справаздачу. Яна звярнула ўвагу на вялікую колькасць зарэгістраваных кандыдатаў, у тым ліку ад апазіцыйных партый, на тое, колькі чалавек атрымала магчымасць для свабоднага выказвання сваіх думак, пазіцый праз дзяржаўныя СМІ, правядзенне мітынгаў. "Гэтыя лічбы проста натхняльныя і, па сутнасці справы, абвяргаюць усе крытычныя заўвагі наконт таго, што кампанія ў той ці іншай меры праходзіла несвабодна", - падкрэсліла яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі