25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На 18.00 яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў склала 70,29 працэнта. Аб гэтым паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі ў інфармацыйным цэнтры ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У Брэсцкай вобласці - 74,79 працэнта, у Віцебскай - 72,61 працэнта, у Гомельскай - 74,13 працэнта, у Гродзенскай - 70,56 працэнта, у Мінскай - 70,27 працэнта, у Магілёўскай - 75,11 працэнта, у Мінску - 59,09 працэнта", - расказалі ў ЦВК.-0-