Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2019, 19:29

ЦВК: яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні ў гэтым годзе вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах-2016

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у гэтым годзе вышэйшая, чым у 2016-м. Аб гэтым сёння журналістам заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ЦВК выказала меркаванне, што больш высокая актыўнасць звязана таксама з тым, што на гэтым тыдні ў беларусаў адзін выхадны. У нядзелю, 17 лістапада, на якую назначаны асноўны дзень галасавання, многія, магчыма, захочуць адпачыць.

Акрамя таго, як нагадала Лідзія Ярмошына, папярэднія парламенцкія выбары былі ў верасні, а гэта час, калі частка выбаршчыкаў знаходзіцца па-за пастаянным месцам пражывання. "Цяпер яўка вышэйшая. А далей паглядзім, што будзе ў дзень выбараў", - адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Сама Лідзія Ярмошына з-за рабочага графіка традыцыйна галасуе датэрмінова. Сёння яна зрабіла свой выбар на ўчастку нумар 507. Незадоўга да прыходу старшыні ЦВК тут жа прагаласаваў памочнік Прэзідэнта Аляксандр Косінец.

За два дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 11,51 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі