Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2024, 10:53

ЦВК: інфармацыі аб нейкіх абуральных парушэннях у час датэрміновага галасавання не паступала

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыі аб нейкіх абуральных парушэннях у час датэрміновага галасавання ў Цэнтральную выбарчую камісію не паступала, заявіла журналістам начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Грыгаровіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За тры дні датэрміновага галасавання ўжо рэалізавалі сваё права на ўдзел у выбарах больш як 24 працэнты выбаршчыкаў, уключаных у спісы. Найбольш актыўна галасуюць у Гомельскай вобласці. Там ужо атрымалі бюлетэні для галасавання 30 працэнтаў выбаршчыкаў, уключаных у спісы", - расказала Алена Грыгаровіч.

"Інфармацыі аб нейкіх абуральных парушэннях у нас няма, - дапоўніла прадстаўнік ЦВК. - У Цэнтральнай выбарчай камісіі працуе call-цэнтр і ў перыяд датэрміновага галасавання штодзень паступае больш за сотню званкоў ад грамадзян. Але грамадзяне ў асноўным цікавяцца, дзе знаходзіцца ўчастак для галасавання, у які час праходзіць галасаванне, дзе яшчэ праходзяць сустрэчы з кандыдатамі ў дэпутаты. Гэта значыць такія звароты маюць інфарматыўна-растлумачальны характар. Інфармацыі аб парушэннях не паступае".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі