Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2022, 17:39

ЦВК і Міністэрства аховы здароўя ўзгодняць парадак галасавання грамадзян з COVID-19 дома

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК і Міністэрства аховы здароўя ўзгодняць парадак галасавання на рэферэндуме грамадзян з COVID-19 дома, паведаміў журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка па выніках сустрэчы з першым намеснікам старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД, кіраўніком штаба місіі наглядальнікаў ад СНД Леанідам Анфімавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць эпідэміялагічныя асаблівасці. Зразумела, што гэта пытанні выканання санэпідрэжыму, праветрыванне, антысептыкі, прымяненне масак. Усе рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя мы падтрымліваем. У нас узнікла пытанне адносна кавідных хворых, якія лечацца дома. Ёсць у нас такая катэгорыя грамадзян. У бліжэйшы час прымем адпаведнае рашэнне, дадзім растлумачэнне, накіруем у камісіі, які алгарытм дзеянняў", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, прайшла нарада з Міністэрствам аховы здароўя. "Літаральна некалькі дзён - і мы ўсе гэтыя пытанні ўзгоднім і давядзём да ведама нашых грамадзян, як у такой сітуацыя галасаваць, як паўдзельнічаць у кампаніі", - адзначыў старшыня ЦВК.

Ігар Карпенка дадаў, што не пазней за 6 лютага будуць сфарміраваны ўчастковыя выбарчыя камісіі. Сёння апошні дзень утварэння ўчасткаў для галасавання. "Уся гэта інфармацыя будзе апублікавана і даведзена да ведама грамадскасці", - дадаў Ігар Карпенка.

Прэзідэнт Беларусі 20 студзеня падпісаў указ "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". Асноўны дзень галасавання назначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі