Фота з архіва
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК Беларусі і Узбекістана падпішуць пратакол аб супрацоўніцтве, паведаміў журналістам старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З кіраўніком ЦВК Узбекістана мы падпішам пратакол аб супрацоўніцтве. Гэта будзе праходзіць у перыяд адкрыцця нашага інфармацыйнага цэнтра. У суботу (24 лютага. – Заўвага БЕЛТА) мы адкрыем гэты цэнтр. Падпішам пратакол", - расказаў Ігар Карпенка.
Паводле яго слоў, потым адбудзецца прэс-канферэнцыя "аб тым, якая праводзілася ў краіне работа пры падрыхтоўцы і правядзенні адзінага дня галасавання", - дадаў кіраўнік ЦВК.-0-