Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2020, 01:10

ЦВК агучыла папярэднія вынікі падліку галасоў у некаторых раёнах

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" агучыла папярэднія вынікі падліку галасоў у некаторых раёнах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Далі справаздачу некалькі гарадоў і раёнаў. У Мінску падлічыўся Ленінскі раён, але гэта без загранічных участкаў, яны прыпісаны да гэтага раёна і павінны даць справаздачу 10 жніўня да 15 гадзін. У Ленінскім раёне прынялі ўдзел больш за 64 працэнты выбаршчыкаў. За Лукашэнку прагаласавалі амаль 67 працэнтаў, за Ціханоўскую - амаль 15 працэнтаў, на трэцім месцы - супраць усіх (8,5 працэнта)", - сказала Лідзія Ярмошына.

Што датычыцца Брэсцкай вобласці, то па чатырох раёнах кіраўнік ЦВК назвала яўку 95,7 працэнта. Гэта Драгічынскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Маларыцкі раёны, дзе прагаласавалі 85 837 выбаршчыкаў. Паводле яе даных, Лукашэнка набірае амаль 79,69 працэнта, Ціханоўская - 3,8 працэнта, супраць усіх - 1,28 працэнта.

У Гомельскай вобласці даныя прадаставілі Веткаўскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Хойніцкі раёны. "Размова ідзе аб 52 тыс. чалавек. На першым месцы Лукашэнка (90 працэнтаў), на другім - Ціханоўская (3,2 працэнта), на трэцім - супраць усіх (2,55 працэнта), - агучыла Лідзія Ярмошына. - Гэта вобласць, у якой самыя дакладныя спісы выбаршчыўкаў".

Восем раёнаў падлічылі галасы ў Гродзенскай вобласці - Бераставіцкі, Воранаўскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Мастоўскі, Свіслацкі. Там прагаласавалі 124 тыс. выбаршчыкаў. На першым месцы Лукашэнка з 92,7 працэнта, на другім - Ціханоўская з 3,89 працэнта, на трэцім месцы па колькасці галасоў пазіцыя "супраць усіх" - 1,45 працэнта.

У Магілёўскай вобласці далі справаздачу чатыры раёны - Краснапольскі, Мсціслаўскі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі, дзе прагаласавалі 40 тыс. чалавек. На першым месцы Лукашэнка - 93,8 працэнта, на другім месцы кандыдат "супраць усіх" - 3,3 працэнта, а Ціханоўская на трэцім месцы.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што падлік галасоў прадаўжаецца, магчыма, да 2.00 ЦВК будзе мець папярэднія вынікі па краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі