Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лютага 2021, 17:54

Цуй Цымін: УНС - важная пляцоўка для ўдзелу народа ў палітычным жыцці краіны

15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход - важная пляцоўка для ўдзелу беларускага народа ў палітычным жыцці краіны. Такі пункт гледжання выказаў экс-пасол Кітая ў Беларусі, сакратар Партыйнага камітэта Дыпламатычнай акадэміі КНР Цуй Цымін у сваім звароце ў адрас удзельнікаў сходу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве нашай краіны ў Пекіне.

"У 2016 годзе мне, у той час кіраўніку кітайскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі, пашанцавала аказацца ў ліку запрошаных на V Усебеларускі народны сход і выступіць з прамовай. Тое, што прадстаўнікі ўсіх слаёў беларускага грамадства сабраліся разам, каб абмеркаваць план развіцця краіны, зрабіла на мяне глыбокае ўражанне, - расказаў Цуй Цымін. - Я перакананы ў паспяховасці і шостага сходу, які пакажа напрамак эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў".

Цуй Цымін падкрэсліў: "Цяпер усебаковае стратэгічнае партнёрства Кітая і Беларусі, заснаванае на адкрытым і сумленным супрацоўніцтве, пастаянна паглыбляецца, дружба паміж двума народамі ўсё больш умацоўваецца, у тым ліку ў сумеснай барацьбе з эпідэміяй. Не так даўно памiж Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам адбылася тэлефонная размова, у ходзе якой быў намечаны сумесны план развіцця кітайска-беларускіх адносін. Мы гатовы працаваць сумесна з беларускім бокам для рэалізацыі дамоўленасцей кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, паляпшэння ўзаемаразумення, паглыблення традыцыйнай дружбы, умацавання ўзаемных абменаў з тым, каб унесці ўклад у далейшае развіццё кітайска-беларускіх адносін".

Дыпламат расказаў: "За час работы паслом Кітая ў Мінску я ўстанавіў глыбокія сяброўскія адносіны са многімі беларусамі, і я да гэтага часу часта ўспамінаю незабыўныя ўражанні ад знаходжання ў Беларусі. З нагоды Кітайскага Новага года, самага важнага традыцыйнага свята ў нас, я хацеў бы павіншаваць са святам сваіх старых сяброў і ўвесь народ Беларусі".

Акрамя таго, генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімір Нораў таксама вітаў правядзенне ў Мінску гэтага важнага форуму: "Упершыню Усебеларускі народны сход прайшоў у кастрычніку 1996 года па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і з таго часу стаў важкім фактарам у жыцці дзяржавы. Гэта ўнікальная форма народнага дыялогу дае магчымасць вызначыць асноўныя напрамкі развіцця краіны, выпрацаваць стратэгічныя мэты і задачы. З задавальненнем адзначаю, што вынесеныя на абмеркаванне ўдзельнікаў сходу пытанні сведчаць аб разгорнутым кіраўніцтвам краіны маштабным грамадскім дыялогу, гатоўнасці Беларусі да сур'ёзных рэформ, якія адпавядаюць усім сучасным тэндэнцыям".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі