Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 ліпеня 2022, 16:35

ЦТ па матэматыцы на 100 балаў напісалі 105 абітурыентаў

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы на 100 балаў напісалі 105 абітурыентаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Сталі вядомы вынікі ЦТ па матэматыцы. На 100 балаў напісалі 105 абітурыентаў", - расказаў Юрый Міксюк.

Сертыфікаты асноўнага этапу ЦТ абітурыенты пачнуць атрымліваць з 14 ліпеня, тыя, хто прайшоў іспыты ў рэзервовыя дні, - з 21 ліпеня. Удзельнік ЦТ можа забраць сертыфікат у пункце, у якім праходзіў іспыты. Пры сабе неабходна мець дакумент, які засведчвае асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі) і пропуск з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў". Апошні пры гэтым забіраецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі