ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 09:18

ЦТ па грамадазнаўстве пройдзе сёння ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па грамадазнаўстве пройдзе сёння ў Беларусі. Здаваць гэты прадмет плануюць каля 13 тыс. абітурыентаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Абітурыентаў прапускаюць у пункт правядзення тэсціравання па дакументах, якія засведчваюць асобу. Гэта пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца. Пры сабе неабходна мець пропуск, а таксама гелевую або капілярную ручку з чарніламі чорнага колеру. Забаронена праносіць мабільны тэлефон і іншыя прылады, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю.

Традыцыйна тэсціраванне пачнецца ў 11.00. Заданні ЦТ цалкам адпавядаюць школьнай праграме, а верагоднасць угадвання фактычна зведзена да нуля. Таму падагульняючыя балы за тэсты будуць залежаць выключна ад падрыхтоўкі самога абітурыента.

Наступнае ЦТ - па матэматыцы - пройдзе 23 і 24 чэрвеня, біялогіі - 26 чэрвеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі - 30 чэрвеня, фізіцы - 2 ліпеня, гісторыі Беларусі - 4 ліпеня, геаграфіі - 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) - 8 ліпеня.

Усяго на цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі зарэгістраваліся больш за 62 тыс. абітурыентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі