Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2019, 15:32

ЦТ па геаграфіі прайшло без парушэнняў

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абітурыенты не дапускалі парушэнняў у час ЦТ па геаграфіі, якое прайшло сёння ў Беларусі. Выдаленых з экзамену няма, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Выдаленых і не прайшоўшых па медпаказаннях няма. Не з'явіліся 12,3 працэнта абітурыентаў, якія запісаліся раней", - сказаў дырэктар РІКВ. На тэсціраванне па геаграфіі рэгістраваліся больш за 1,5 тыс. чалавек.

На ЦТ нельга карыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі ўстройствамі, што перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. У час тэсціравання забаронена таксама мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання тэставых заданняў.

Наступнае ЦТ, па сусветнай гісторыі (навейшы час), абітурыенты будуць пісаць 1 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі