ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2020, 18:20

ЦТ па фізіцы прайшло без парушэнняў

Фота з архіва
Фота з архіва

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы прайшло без парушэнняў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Здаваць іспыт планавалі амаль 20 тыс. чалавек. "Не з'явіліся амаль 6 працэнтаў з зарэгістраваных абітурыентаў. Не прайшоў па медпаказаннях адзін чалавек. Выдаленых за парушэнні няма", - расказаў Юрый Міксюк.

Дырэктар РІКВ нагадаў, што ў аўдыторыю нельга прыносіць тэлефоны і іншыя сродкі сувязі, устройствы, якія перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. Толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы можна было ўзяць з сабой калькулятар, які мае аднарадковы лічбавы дысплэй, што не дапускае адлюстравання графічнай інфармацыі. Ён павінен выконваць толькі асноўныя арыфметычныя дзеянні. У час тэсціравання таксама забаронена мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, фальсікаваць даныя, якія датычацца рэгістрацыі бланка адказаў, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання заданняў. Зразумела, абітурыент можа быць выдалены і за выкарыстанне шпаргалак. У такім выпадку прайсці іспыт па прадмеце ён зможа толькі ў наступным годзе.

Наступнае ЦТ - па гісторыі Беларусі - пройдзе 12 ліпеня. Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі