Фота "Беларуснафты"
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" з 21 па 23 мая праводзіць маштабную міжнародную канферэнцыю "Цяжкія, але здабыўныя запасы нафты: ад ацэнкі да распрацоўкі", асаблівасць якой у наяўнасці як тэарэтычнай часткі праграмы, якая прадугледжвае работу некалькіх пленарных і навукова-тэхнічных сесій, так і практычнага складніка, што заключаецца ў азнаямленні са спецыфікацый Рэчыцкага радовішча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Арганізатарам канферэнцыі паступіла больш за 150 заявак ад дзяржаўных і прыватных кампаній, профільных ведамстваў Беларусі, Расіі і Кітая. Форум стане платформай лідараў і прафесіяналаў нафтагазавай галіны для абмену вопытам, дэманстрацыі перадавых распрацовак і пошуку рашэнняў у галіне работы з цяжказдабыўнымі запасамі нафты. Паспяховая работа з вельмі складанымі нетрамі Прыпяцкага прагіну, удзел у замежных праектах - усё гэта сведчыць аб прафесіяналізме беларускіх нафтавікоў. Ад гэтага прэзентаваны на канферэнцыі вопыт "Беларуснафты" будзе яшчэ больш каштоўны.
Праграма канферэнцыі ахоплівае ключавыя і актуальныя напрамкі нафтагазавай галіны ў атрыманні цяжказдабыўной нафты: вывучэнне, бурэнне гарызантальных свідравін, іх асваенне і распрацоўка радовішчаў, а таксама будзе ўдзелена ўвага лічбавай трансфармацыі галіны, сучасным метадам даследавання кернавага матэрыялу. Арганізатары канферэнцыі ўпэўнены: мерапрыемства задасць вектар развіцця ўсёй галіне ў напрамку работ з цяжказдабыўнымі запасамі нафты. У гэтым дазваляе быць упэўненым факт таго, што запрошаныя эксперты прадставяць стратэгічнае бачанне будучыні цяжказдабыўных запасаў, абмяркуюць ключавыя фактары поспеху, вызначаць прыярытэтныя напрамкі даследаванняў і распрацовак. У фокусе абмеркавання таксама будуць пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, абмену вопытам і лепшымі практыкамі, стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення інвестыцый і стымулявання інавацый.
"Сусветная практыка паказвае: інтарэсы ўсіх нафтагазаносных правінцый па меры спусташэння традыцыйных актыўных запасаў нафты і газу ўсё больш факусіруюцца на вывучэнні і асваенні запасаў вуглевадародаў, якія раней лічыліся эканамічна нерэнтабельнымі, - заўважылі спецыялісты "Беларуснафты". - Важнейшай задачай геалагічнай навуковай супольнасці становіцца вызначэнне аптымальных метадаў пошуку і ацэнкі запасаў у розных геаграфічных і геалагічных умовах, прымяненне міжнароднага інавацыйнага вопыту або выпрацоўка ўласных падыходаў. Аднак так ці інакш усе сучасныя метады ацэнкі цяжказдабыўных запасаў нафты ўключаюць комплексны падыход, які ўлічвае геалагічныя, тэхналагічныя і эканамічныя аспекты".
Як "Беларуснафта" выкарыстоўвае перадавы вопыт нафтаздабычы, павялічваючы здабычу "чорнага золата" ў старых нафтавых правінцыях, дзе, здавалася б, гэты працэс павінен ісці на спад - гэты кейс таксама будзе прадстаўлены на канферэнцыі. Асаблівая ўвага ў час выязной сесіі на Рэчыцкае радовішча будзе ўдзелена практычнаму вопыту распрацоўкі радовішчаў з нетрадыцыйнымі калектарамі, з якіх здабываецца тая самая "цяжкая" нафта.
Адлік нафтаздабычы ў Беларусі вядзецца з 1964 года, а само дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966-м. За апошнія чатыры гады ўдзельная вага здабычы цяжкай нафты дасягнула 15 працэнтаў у агульным аб'ёме. У 2024-м кампанія здабыла 1938 тыс. т нафты - рэкорд апошніх 29 гадоў. Са свідравін, прасвідраваных за 2024-ы, беларускія нафтавікі здабылі больш за 203 тыс. т сыравіны - беспрэцэдэнтна высокі рэзультат. У мінулым годзе праходка за кошт свідравання новых свідравін склала 285 тыс. м, што таксама з'яўляецца абсалютным рэкордам за ўсю гісторыю. Дарэчы, на 2025-ы стаіць задача пераадолець двухмільённы ўзровень здабычы нафты, а да 2030-га прагназуецца рост да 2,3 млн т - плюс 15 працэнтаў за пяцігодку. У цыкле асваення цяжказдабыўных запасаў важная роля - працэсу гідраўлічнага разрыву пласта, што з'яўляецца адным з метадаў інтэнсіфікацыі работы нафтавых і газавых свідравін. Нядаўні рэкорд нафтавікоў - 101 стадыя ў месяц - толькі пацвярджае факт філіграннага валодання сусветнай тэхналогіяй.-0-