Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Дзень дырэктара сталічнай гімназіі нумар 12 пачынаецца рана. Прачнуўшыся ў шэсць раніцы, Кацярына Пятруша садзіцца за руль машыны, якую ласкава заве "мая ластаўка", і праз увесь горад імчыць у родную ўстанову адукацыі. Менавіта родную, бо ёй педагог прысвяціла 45 гадоў жыцця, выпусціўшы за гэты час больш за чатыры тысячы вучняў. Многія з іх, як і сама Кацярына Пятроўна, праз гады прывялі ў гімназію сваіх дзяцей, а затым і ўнукаў. Напярэдадні Дня настаўніка журналісты правялі з дырэктарам вучэбны дзень і даведаліся, як за паўстагоддзя змянілася сістэма адукацыі, чым здзіўляе моладзь і чаму кіраўнік, нават такі загружаны, як яна, ніколі не адмовіцца ад любімых урокаў.
"Сцены дасушвалі газавымі гарэлкамі"
- У гэтай гімназіі я, можна сказаць, усё жыццё. Гэта маё дзецішча, - гаворыць Кацярына Пятроўна, сустракаючы нас на парозе ўстановы адукацыі. - Прыйшла сюды ў студзені 1979-га настаўнікам хіміі, тады гэта была яшчэ 12-я школа. У 1983-м была назначана дырэктарам. З таго часу 40 гадоў кірую гэтай выдатнай установай адукацыі.

Будынак на Голубева, 10, у якім гімназія размяшчаецца сёння, будаваўся пры Кацярыне Пятрушы. Нягледзячы на тое, што з таго часу мінула некалькі дзесяцігоддзяў, яна добра памятае свой першы дзень тут.
- У верасні 1978 года работы былі пачаты, а зімой будаўнікі нам здалі школу для эксплуатацыі. У той студзень маразы дасягалі 40 градусаў. З-за гэтага ў памяшканні было халаднавата, сцены дасушвалі газавымі гарэлкамі, - расказвае яна. - Узвялі яго за вельмі кароткі тэрмін. Мікрараён Паўднёвы Захад тады толькі будаваўся, вакол - усяго некалькі дамоў. Але дзецям трэба было недзе вучыцца. Прынялі рашэнне пабудаваць тут школу. Гэта была першая такая будоўля ў Маскоўскім раёне. Сёння многія школы-новабудоўлі маюць басейны і прасторныя сталовыя, у кожным кабінеце ёсць лабаранцкія. Наша ж гімназія - невялікая. Навучаецца тут 1300 дзяцей, часам не хапае памяшканняў. Але на той час, 45 гадоў таму, гэта была маштабная новабудоўля ў Маскоўскім раёне Мінска.

"Муж збіраўся ехаць мяне звальняць"
- Страху не было - толькі жаданне працаваць, - так Кацярына Пятруша апісвае свае адчуванні ад першых дзён работы на пасадзе дырэктара. Хоць назначэнне стала для яе нечаканасцю.
Першая палавіна 1980-х гадоў была не самым простым часам для гэтай установы адукацыі. За чатыры гады тут змяніліся два дырэктары. Да таго часу, як Кацярыну Пятроўну выклікалі да начальніка ўпраўлення адукацыі Леакадзіі Майсак, пасада зноў аказалася вакантнай.

- Я зайшла ў кабінет Леакадзіі Міхайлаўны, а яна мне гаворыць: "Пішы заяву, што хочаш быць дырэктарам". А я нават не думала аб гэтым. Але яна настаяла: "Пакуль не напішаш, з кабінета не выйдзеш". Я падумала і зразумела, што сапраўды магу гэта зрабіць. Стаж адміністрацыйнай работы ў мяне на той час ужо быў: паспела папрацаваць намеснікам дырэктара і па выхаваўчай рабоце, і па вучэбнай, - расказвае Кацярына Пятруша. - Так, не выходзячы з яе кабінета, я прыняла на сябе кіраўніцтва школай.
Муж спачатку такое рашэнне не падтрымаў. У сям'і падрасталі дзве дачкі: старэйшай было шэсць, малодшай ледзь споўнілася два. А работа на кіраўніцкай пасадзе патрабавала шмат часу.
- Калі муж даведаўся аб назначэнні, сказаў, што паедзе мяне звальняць. Праўда, дагэтуль так і не зрабіў гэтага, - з усмешкай заўважае Кацярына Пятроўна. - І сёння магу з гонарам сказаць, што адбылася і як настаўнік, і як дырэктар. А муж ганарыцца тым, што гімназія, якой я з таго часу кірую, карыстаецца поспехам.

Нягледзячы на шчыльны графік і мноства адміністрацыйных пытанняў, якія патрабуюць пастаяннага кантролю, Кацярына Пятроўна прадоўжыла весці ў школьнікаў хімію. Робіць яна гэта і сёння. Прызнаецца, што ўзаемадзеянне з гімназістамі на ўроках, іх цікаўнасць дастаўляюць столькі задавальнення, што адмовіцца ад гэтага яна не можа.
Гаворачы пра мінулыя гады, Кацярына Пятроўна не часта выкарыстоўвае слова "работа". І на гэта ёсць даволі важкая прычына.
- Цяжка гаварыць, што я тут проста працавала, таму што школа - гэта маё жыццё. Усё, што створана тут сёння, - гэта ў тым ліку і маё дзецішча, - прызнаецца дырэктар.
А створана сапраўды многае. Гімназія нумар 12 стала адной з першых устаноў адукацыі сталіцы, дзе з'явіўся эстэтычны ўхіл. Дзеці, якія тут вучацца, маюць магчымасць іграць на музычных інструментах, спяваць і танцаваць. І з задавальненнем наведваюць гэтыя заняткі.

Яшчэ адзін важны напрамак, які тут актыўна развіваюць, - профільнае навучанне.
- Не трэба ўсіх дзяцей вучыць аднолькава. Неабходна, каб хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо ў школе і гімназіі рыхтаваліся да будучага жыцця. Выбіралі тыя прадметы, якія спатрэбяцца пры асваенні будучай спецыяльнасці або прафесіі, - гаворыць дырэктар.

У 12-й гімназіі пачатак профільнаму навучанню пакладзены больш як 30 гадоў таму. Прычым даволі незвычайным спосабам. Пасля аварыі на ЧАЭС пацярпелым раёнам неабходны былі ўрачы. Тады два профільныя міністэрствы - аховы здароўя і адукацыі - прынялі рашэнне сабраць дзяцей з Гомельскай вобласці, прывезці іх у Мінск і падрыхтаваць для паступлення ў медыцынскі інстытут, пасля заканчэння якога яны вернуцца на радзіму і будуць аказваць якасную дапамогу ў мясцовых бальніцах і паліклініках.
Установа адукацыі, якой кіравала Кацярына Пятруша, знаходзілася якраз недалёка ад медінстытута. Дырэктар, якая сама калісьці марыла лячыць людзей, вядома ж, падтрымала ініцыятыву. Так старшакласнікі прыехалі ў сталіцу і пачалі вучобу. Профільныя прадметы праводзілі выкладчыкі інстытута. Усе 20 вучняў тады паступілі ў медыцынскі. Хтосьці - у Мінску, а хтосьці - у Гомелі.
- Той першы медыцынскі клас і даў штуршок да развіцця профільнага навучання. У 1989 годзе ў нас з’явіўся медыцынскі клас, а сёння вучні і іх бацькі ведаюць яго як клас хіміка-біялагічнага профілю. Яго асаблівасць у тым, што дзеці не толькі паглыблена вывучаюць пэўныя прадметы, але і наведваюць курс "Асновы медыцынскіх ведаў" на базе МДМУ. Існуе ў сценах гімназіі і яшчэ адна важная для гімназістаў традыцыя: першы ўрок у Дзень ведаў для медыцынскага класа праходзіць не ў гімназіі, а ў Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Праводзіць яго кіраўнік цэнтра Алег Румо. Сёлета ўрок доўжыўся амаль тры гадзіны, а некаторыя вучні змаглі прысутнічаць на аперацыі. Яшчэ некалькі дзён усё гэта было галоўнай тэмай для абмеркавання ў хлопцаў і дзяўчат, - з гонарам заўважае дырэктар.

Гімназія нумар 12 - адна з трох устаноў адукацыі сталіцы, дзе школьнікі вывучаюць кітайскую мову. Прычым ужо 17 гадоў. Толькі сёлета ў гімназію прыйшлі 32 першакласнікі, якія захацелі вывучаць менавіта гэту мову.
Самы галоўны паказчык любой навучальнай установы - якасць ведаў. На яго ў 12-й гімназіі працавалі заўсёды.
- Вынікі па пэўных паказчыках, па якіх працавала навучальная ўстанова, падводзіліся як 40 гадоў таму, так і цяпер. Магу з гонарам адзначыць, што ўсе гэтыя чатыры дзясяткі гадоў ніжэй за трэцяе месца ў рэйтынгу ў Маскоўскім раёне мы не апускаліся. Па выніках рэйтынга першае месца занялі і ў мінулым годзе, - адзначае дырэктар.
"Мы маглі класам "сачкануць" у кіно. Сучасныя дзеці не такія"
Не магу не пацікавіцца ў дырэктара, як за апошнія 40 гадоў змяніліся школьнікі.
- Дзеці былі і застаюцца цікаўнымі, любяць вучыцца, - заўважае яна, а пасля збянтэжана дадае: - Можа, аб гэтым дырэктару і не варта гаварыць... Але ў час, калі вучылася я, мы маглі ўсім класам "сачкануць" урок і пайсці ў кіно. А цяпер гляджу на сваіх дзяцей - такога няма. Яны з радасцю ідуць у школу, ім тут цікава. Напэўна, мы больш хуліганілі.
Дырэктар успамінае нямала выпадкаў, калі гімназісты спяшаліся на ўрокі нават з прастудай: бо кантрольная. І тады адміністрацыі даводзілася адпраўляць іх лячыцца. Кантрольную ж і пазней можна напісаць. Галоўнае, каб усе былі здаровы.

- Ёсць, вядома, і хуліганы - яны заўсёды былі. Але і выдатнікаў таксама шмат. Толькі ў мінулым навучальным годзе сярод выпускнікоў было 11 медалістаў. Столькі ж чакаем і ў бягучым, - з гонарам заўважае Кацярына Пятроўна. - Абсалютная большасць дзяцей прыходзяць сюды за ведамі. І гэта відаць. Яны самастойныя, шмат ведаюць. Настаўніку цяпер працаваць складаней - у тым сэнсе, што трэба разбірацца ва ўсіх сучасных тэхналогіях, паспяваць за дзецьмі, нават ісці крыху наперадзе. Таму мы навучаем нашых педагогаў, адпраўляем іх на розныя семінары і курсы, імкнёмся мець сучасную базу.
Дырэктар упэўнена, што настаўнік ва ўсе часы павінен быць дзіцяці сябрам:
- Ён павінен быць добрым, але ў той жа час і строгім. Дзеці любяць строгіх настаўнікаў. Але пры гэтым педагог абавязаны заўсёды, у любой сітуацыі паважаць дзіця.
Выхоўваем выдатнікаў, медалістаў і... дырэктараў
Гімназія не змагла б дабіцца такіх высокіх вынікаў без добра падабраных кадраў. У гэтым Кацярына Пятруша ўпэўнена на сто працэнтаў.
- Ёсць такі лозунг: кадры вырашаюць усё. Мне ён вельмі падабаецца, таму і кадравыя пытанні для мяне заўсёды былі вельмі важнымі. Падбірала людзей, якія, як і я, будуць працаваць на рэзультат. Усё жыццё старалася, каб побач знаходзіліся тыя, хто любіць дзяцей і сваю работу. Ну і, вядома ж, пры гэтым яны павінны быць прафесіяналамі, якія змогуць даць дзецям якасную адукацыю. І мне шанцавала знаходзіць такіх людзей. Напрыклад, сакратар Надзея Жукава прапрацавала са мной амаль 40 гадоў і пайшла на пенсію літаральна тры гады таму. Ніколі ў мяне не ўзнікла ніводнага пытання па справаводстве або вядзенні дакументацыі. У мяне цяпер выдатныя намеснікі, якія заўсёды падтрымліваюць мае пачынанні.

У тым, што Кацярына Пятруша з ходу можа вызначыць супрацоўніка з добрым патэнцыялам, сумнявацца не даводзіцца: за гады работы ў гімназіі яна выхавала 18 дырэктараў школ, якія, працуючы пад яе кіраўніцтвам, дараслі да кіраўніцкіх пасад. Усе яе намеснікі таксама стаяць у рэзерве кадраў. І аднойчы, магчыма, ужо нехта з іх узначаліць гэту ўстанову адукацыі. А якім свайго пераемніка бачыць сама Кацярына Пятроўна?
- Галоўнае, каб чалавек, які прыйдзе на змену, прадаўжаў традыцыі нашай гімназіі, - упэўнена яна. - Хацелася б, каб тое, што дасягнута сёння, атрымала працяг і развіццё. Каб гімназія не стаяла на месцы. А яшчэ ў яго павінна быць дабрыня. Нездарма дэвіз нашай гімназіі і мой асабісты: "Рабі дабро, няма большай радасці". Наступнаму дырэктару неабходна валодаць гэтай якасцю, а таксама выхоўваць яе ў дзяцей і ў настаўнікаў.
Кацярына Пятруша кіруе гімназіяй нумар 12 больш за сорак гадоў. З’яўляецца "Выдатнікам асветы СССР", "Выдатнікам адукацыі Рэспублікі Беларусь". Мае званне "Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь". Узнагароджана медалём "За працоўныя заслугі".
З новага навучальнага года на базе гімназіі быў адкрыты новы профіль - інжынерны клас. Факультатыўны курс "У свеце тэхнікі і тэхналогій" для школьнікаў, якія выбралі гэты напрамак, праводзіць выкладчык БНТУ.

У 2001 годзе ў гімназіі нумар 12 быў адкрыты музей гісторыі адукацыі. Праз год яму прысвоілі званне "народны".
- Музей - гэта цэнтр ідэалагічнай і выхаваўчай работы гімназіі. Тут праводзіцца прыём у члены БРСМ і БРПА. Праз музейную справу дзецям прывіваецца любоў да роднай гімназіі, павага да педагогаў і па вялікім рахунку, любоў і павага да Радзімы. Тэма патрыятычнага выхавання праходзіць праз усю і адукацыйную, і выхаваўчую работу. Мы хочам, каб выпускнікі былі дастойнымі грамадзянамі нашай краіны і прадаўжалі слаўныя традыцыі беларускага народа, - упэўнена дырэктар гімназіі.
Больш за 80 працэнтаў педкалектыву гімназіі маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. 22 педагогі з’яўляюцца ўладальнікамі нагруднага знака "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь", 5 удастоены прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 20 - уладальнікі прэмій і грантаў Мінгарвыканкама, 35 узнагароджаны Ганаровай граматай і Граматай Міністэрства адукацыі.
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Юлія Гаўрыленка,
фота Надзеі АНДРЭЙЧЫК,
газета "7 дней".-0-

"Цяжка гаварыць, што я тут проста працавала. Гэта маё жыццё"

За гады існавання медыцынскага класа ў гімназіі выхавалі больш за 800 (!) урачоў.