Фота Reuters
16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы паміж Расіяй і Украінай у цяперашніх умовах бессэнсоўныя, паколькі ўкраінскі бок парушае дасягнутыя дамоўленасці. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў ваенны эксперт Юрый Дудкін.
Дудкін нагадаў, што яшчэ да 2022 года пытанні абмену палоннымі вырашаліся без прыцягнення гучных пляцовак. "Абмен целамі, абмен ваеннапалоннымі вырашаецца, у прынцыпе, нават па тэлефоне. Я прывяду невялікі прыклад. Да 2022 года ва Украіне па просьбе Пятра Парашэнкі гэтым пытаннем займаўся Віктар Медзвядчук. Хто б як да яго ні ставіўся, гэта чалавек, які меў доступ у крамлёўскія калідоры, ён вёў перагаворы з Масквой аб абмене палоннымі. Ён быў упаўнаважаны законным прэзідэнтам Украіны - Парашэнкам - і выконваў гуманітарную місію. Гэта адбывалася на рэгулярнай аснове. Прычым, што цікава, Расія ў той час не прымала ўдзел у баявых дзеяннях. Ішла грамадзянская вайна на тэрыторыі Данбаса паміж грамадзянамі Украіны, і ішоў абмен. Я падкрэсліваю: фактычна мянялі ўкраінцаў на ўкраінцаў", - сказаў ён.
Паводле слоў эксперта, выбудоўваць дыялог можна было і без дарагіх самітаў. "Упаўнаважаным асобам неабавязкова бударажыць усю сусветную грамадскасць, склікаць дэлегацыі, траціць шалёныя грошы, каб у выніку прыйсці да таго, што адзін з бакоў адмаўляецца ад дасягнутага пагаднення", - адзначыў спікер.
Ён падкрэсліў, што абмяркоўваць новыя перагаворы пасля шэрага тэрактаў на тэрыторыі Расіі бессэнсоўна. "Гаварыць аб далейшых перагаворах як такіх, у прынцыпе, бескарысна. Мне цяжка каменціраваць гэту тэму пасля заявы прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна, калі на тэрыторыі Расіі адбыліся тэрарыстычныя акты: падрывы мастоў, чыгунак, гібель грамадзянскіх людзей, дзяцей, жанчын. Я думаю, ва Уладзіміра Уладзіміравіча, чалавека вельмі цярплівага і разважлівага, як былога чэкіста, ужо цярплівасці не хапае. Ён заявіў, што весці перагаворы з тэрарыстамі немагчыма", - падкрэсліў ваенны эксперт.
Асобна Дудкін згадаў заяву кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова. "Сяргей Віктаравіч Лаўроў заявіў: у адпаведнасці з разведданымі Расіі, у гэтых тэрактах удзельнічалі спецслужбы Вялікабрытаніі. Гэта накладвае яшчэ большую адказнасць на ўкраінскую ўладу. Паколькі размова ўжо ідзе аб узаемадзеянні Кіева з Захадам з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў Расіі. Іх мэта - узарваць Расію знутры. Калі не могуць перамагчы на фронце, яны хочуць расчляніць Расію, як гэта планавалі яшчэ ў 1991 годзе", - лічыць ваенны эксперт.
Паводле яго слоў, шанц на мір сапраўды быў - у Мінску: "Перамір'е можна было заключыць і выконваць - у рамках "Мінска-2" (пагадненне аб спыненні агню і мірным урэгуляванні канфлікту ў Данбасе, падпісанае 12 лютага 2015 года ў Мінску. - Заўвага БЕЛТА). Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка зрабіў усё, каб бакі рэгулярна сустракаліся, абмяркоўвалі нюансы. Мэта была захаваць Украіну ў дзеючых межах на аснове федэрацыі. Гэта было цалкам рэальна. Але ўкраінскі бок мірныя ініцыятывы не пачуў. Захад іх пачуў толькі з мэтай адцягнуць час і дааснасціць Украіну зброяй".
Дудкін таксама адзначыў, што заходнія танкі, якія аказаліся ў распараджэнні расійскіх спецыялістаў, не апраўдалі чаканняў. "Некаторыя эксперты ўжо разабралі трафейныя "Чэленджэры", "Абрамсы". Чэмезаў, кіраўнік "Растэха" адкрыта сказаў: амерыканская зброя ў глыбокім мінулым. Ніякіх інавацыйных сістэм у гэтых танках няма", - рэзюмаваў эксперт.-0-