Аляксандр Цішчанка
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяненне ядзернай дактрыны Расіі з'яўляецца пытаннем глабальных інтарэсаў не толькі самой Расіі, але і Беларусі як часткі Саюзнай дзяржавы. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка, каменціруючы змяненне ядзернай дактрыны Расіі.
"Гэта пытанне глабальных інтарэсаў Расіі і Беларусі. Размова ж ідзе аб Саюзнай дзяржаве. І расійскі прэзідэнт даў зразумець, што Беларусь і Расія сёння - гэта геапалітычна адно цэлае. Гэта не проста агульная дзяржаўная прастора, але і агульныя інтарэсы, агульныя задачы. Адпаведна, павінны быць агульныя магчымасці", - сказаў Аляксандр Цішчанка.
На думку эксперта, у выпадку са змяненнем ядзернай дактрыны Расіі размова не ідзе аб спробах напалохаць Захад: "Гэта рэакцыя на той характар пагроз, якія ўзнікаюць або ствараюцца нашымі апанентамі на знешнім контуры".
У якасці прыкладу Аляксандр Цішчанка прывёў дыскусію, якая ідзе на Захадзе адносна дазволу Украіне прымяняць дальнабойныя ракеты для ўдараў углыб Расіі. "Гэта таксама гібрыдная пагроза. Яны, быццам бы, нас б'юць не ядзернай, але вельмі моцнай зброяй. І хочуць нанесці адпаведны ўрон. І Расія паказвае, што не будуць цярпець урон - ядзерны ён або няядзерны. Расія не будзе прыглядацца, ляціць да нас ядзерны боезарад або звычайная ракета. Таму што потым можа быць позна", - заявіў эксперт.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.