Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2020, 13:44

Ціханоўская заклікала беларусаў не супрацьстаяць міліцыі і не выходзіць на плошчы

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былы кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да грамадзян Беларусі, у якім заклікае да разважлівасці і паважання закону, паведамляе БЕЛТА.

"Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, я, Святлана Ціханоўская, дзякую ўсім за ўдзел у выбарах кіраўніка дзяржавы. Народ Беларусі зрабіў свой выбар. З удзячнасцю і цеплынёй я звяртаюся да ўсіх грамадзян, якія падтрымлівалі мяне ўвесь гэты час. Беларусы! Я заклікаю вас да разважлівасці і паважання закону. Я не хачу крыві і насілля. Я прашу вас не супрацьстаяць міліцыі, не выходзіць на плошчы, каб не падвяргаць свае жыцці небяспецы. Беражыце сябе і сваіх блізкіх", - сказала Святлана Ціханоўская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі