Фота з архіва
29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан і намеснік кіраўніка БФЛА Дзмітрый Дзямідзік расказалі аб арганізацыі Мінскага паўмарафону ў бягучым годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Мінскі паўмарафон 2024 года пройдзе 8 верасня, у праграме мерапрыемства - тры класічныя дыстанцыі 5 км, 10,5 км і 21 км, а таксама сямейны забег на 1,5 км. Старт паўмарафону будзе дадзены каля Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама", а фінішуюць удзельнікі на бегавой дарожцы пад купалам арэны. На гэты момант рэгістрацыю прайшлі прадстаўнікі 11 краін - Беларусі, Расіі, Кітая, Азербайджана, Казахстана, Украіны, Нігерыі, Латвіі, Туркменістана, Турцыі і Егіпта.
"Мінскі паўмарафон чарговы раз збярэ аматараў бегу розных узростаў і прафесій. Попыт на ўдзел расце, у гэтым годзе тэмпы рэгістрацыі былі як ніколі высокія: на дыстанцыю 21 км усе слоты былі заняты за месяц, на 10,5 км - за тры тыдні. І гэта пры тым, што колькасць месцаў у параўнанні з мінулым годам была значна павялічана. Новаўвядзеннем на гэты раз будзе карпаратыўная эстафета 3х5 + 1х6 км. Паступіла вялікая колькасць заявак ад арганізацый, супрацоўнікі самі распрацоўваюць стылістыку каманднай формы. Абавязковая ўмова - наяўнасць у квартэце хаця б адной дзяўчыны, - адзначыў Іван Ціхан. - Удзельнікі паўмарафону прабягуць па цэнтральных вуліцах міма музея Вялікай Айчыннай вайны, плошчы Перамогі, стэлы "Мінск - горад-герой", НВЦ "Белэкспа". На памятных медалях таксама будуць адлюстраваны выдатныя мясціны сталіцы. Узровень прафесійных спартсменаў у нас расце, і я спадзяюся, што рэкорды трасы будуць пабіты. Сіноптыкі абяцаюць камфортную тэмпературу 20-22 градусы, але забег адбудзецца ў любое надвор'е".
"У гэтым годзе мы правялі сертыфікацыю трасы - гэта дае гарантыю, што даўжыня ўсіх дыстанцый дакладная, - падкрэсліў намеснік кіраўніка БФЛА. - Для зручнасці ўдзельнікаў, якія хочуць паказаць пэўны рэзультат, у забегу выступяць пейсмейкеры - бегуны, якія задаюць тэмп. Іх можна знайсці па спецыяльнай майцы з пазначэннем часу, на які яны бягуць. Кожны ўдзельнік паўмарафону на самай доўгай дыстанцыі атрымае фірменную майку беларускай вытворчасці. На трэніровачным полі стадыёна "Дынама" бдуць працаваць інфармацыйна-забаўляльныя зоны. У прыватнасці, разгорнецца прэзентацыйная пляцоўка Прэзідэнцкага сартыўнага клуба "Спорт для ўсіх", дзе гасцей чакаюць конкурсы, розыгрышы прызоў, майстар-класы і шмат іншага".-0-