Фота з архива
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя пытанні, звязаныя з дыстанцыйнай работай, растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.
У ведамстве адзначылі, што часта ўзнікае пытанне аб тым, ці абавязкова быць дома ў час дыстанцыйнай работы. У Мінпрацы растлумачылі, што наймальнік не абсталёўвае і не замацоўвае дыстанцыёншчыку рабочае месца. Таму такі работнік сам мае права вызначаць месцы, дзе ён ажыццяўляе сваю працоўную дзейнасць: з дома, кафэ, парку або іншага месца. Таксама дыстанцыйная работа не ўплывае на парадак вылічэння працоўнага стажу і налічэнне пенсіі.
Акрамя таго, для супрацоўнікаў, якія працуюць у дыстанцыйнай форме, графік работы і перапынкі для адпачынку і харчавання ўзгадняюцца з наймальнікам і прапісваюцца ў працоўным дагаворы.
Калі супрацоўнік атрымаў траўму, працуючы з дома, не кожны выпадак траўмы прызнаецца вытворчым. Аднак у Беларусі з 2024 года прадугледжана магчымасць расследавання такіх няшчасных выпадкаў. Расследаванне няшчаснага выпадку з дыстанцыёншчыкам праводзіцца на падставе заявы аб няшчасным выпадку ад работніка або яго сваякоў.
Няшчасным выпадкам на вытворчасці прызнаецца выпадак, што здарыўся з работнікам, які выконвае дыстанцыйную работу, дома пры выкананні працоўных абавязкаў або работы па заданні наймальніка з выкарыстаннем абсталявання, інструментаў, механізмаў і прыстасаванняў, прадастаўленых страхавальнікам.
Калі работнік адмаўляецца ад расследавання, то траўма не лічыцца няшчасным выпадкам на вытворчасці. Пры адмове работніка, які выконвае дыстанцыйную работу, прадаставіць асобам, якія праводзяць расследаванне, магчымасць агляду прыналежных яму (або арандаваных) жылых памяшканняў ці іншых законных уладанняў, дзе здарыўся няшчасны выпадак, ён афармляецца актам службовага расследавання ў адвольнай форме і, адпаведна, не прызнаецца няшчасным выпадкам на вытворчасці.
Таксама наймальнік павінен забяспечваць дыстанцыйнага супрацоўніка неабходным для выканання яго працоўнай функцыі абсталяваннем, калі такі абавязак прадугледжаны працоўным дагаворам. Калі дыстанцыйны работнік выкарыстоўвае ў рабоце ўласнае ці арандаванае абсталяванне і сродкі, ён мае права на кампенсацыю, калі гэта таксама прадугледжана працоўным дагаворам.-0-