Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 жніўня 2024, 19:58

Ці можна працаваць, знаходзячыся ў водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, расказалі ў Мінпрацы

Фота з архіва
Фота з архіва
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ці можна працаваць, знаходзячыся ў водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, і як гэта паўплывае на памер выплат, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве адзначылі, што ў перыяд знаходжання ў водпуску па доглядзе дзіцяці член сям'і, які ажыццяўляе такі догляд, можа выйсці на работу ў любы час да дасягнення дзіцем 3 гадоў. Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў будзе залежаць ад рэжыму работы. Калі адзін з бацькоў, які атрымлівае дапамогу, уладкаваны не больш як на 0,5 стаўкі, то дапамогу ён будзе атрымліваць у поўным памеры. Калі на поўную стаўку - у памеры 50 працэнтаў ад дапамогі. "Калі асоба, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, ажыццяўляе сваю дзейнасць з выплатай падатку на прафесійны даход, дапамога захоўваецца ў поўным аб'ёме", - дадалі ў Мінпрацы.

Выхад на работу, ажыццяўленне іншай дзейнасці не ўплываюць на памер і права атрымання іншага віду дапамогі - сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Аднак атрымальнік дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў самастойна павінен інфармаваць па месцы назначэння дапамогі пра абставіны, якія могуць уплываць на памер дапамогі. "Калі такія даныя будуць скрыты, залішне выплачаная сума будзе падлягаць спагнанню", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі