31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня праўлення Белкаапсаюза Інеса Караткевіч у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказала, ці могуць аўтакрамы ў вёсках стаць паспяховым бізнес-праектам.
Інеса Караткевіч звярнула ўвагу, што Белкаапсаюз - гэта маштабная шматгаліновая структура. Гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляецца ў 4528 стацыянарных магазінах, 3218 з якіх знаходзяцца выключна ў сельскай мясцовасці. "513 нашых аўтакрам абслугоўваюць амаль 14 тысяч населеных пунктаў, больш як у 5 тысячах з якіх жыве да 10 чалавек", - адзначыла старшыня праўлення.
"Абслугоўванне вяскоўцаў - гэта вельмі вялікая адказнасць"
Яна канстатавала, што гандаль у сельскай мясцовасці - гэта вельмі затратны механізм, паколькі стаіць задача не проста давесці тавар да кожнага стацыянарнага аб'екта, але і забяспечыць усім неабходным жыхароў тых вёсак, дзе магазіны ў прыцыпе адсутнічаюць. "Мы павінны туды прыехаць незалежна ад таго, колькі там жыве чалавек", - падкрэсліла Інеса Караткевіч.
"Калі б гэта быў бізнес-праект, канчатковая мэта любога бізнес-праекта - атрыманне фінансавага рэзультата. Мы разумеем, што абслугоўванне сельскіх жыхароў - гэта вельмі вялікая адказнасць і вельмі затратная функцыя. Але мы ганарымся тым, што маем дачыненне да гэтай работы. Недзе гэта нават планава стратная дзейнасць, таму што тыя прамыя затраты, якія мы нясём у частцы дастаўкі тавараў, работы аўтамагазінаў, не пакрываюцца даходамі ад выручкі ў гэтых магазінах", - расказала кіраўнік Белкаапсаюза.
Толькі за мінулы год транспарт Белкаапсаюза, дастаўляючы тавары ў розныя куткі краіны, праехаў 14 млн км - гэта 36 разоў ад Зямлі да Месяца. У некаторых вёсках пражывае ўсяго па пары жыхароў.
"Наша сістэма сёння - гэта не толькі гандлёвае абслугоўванне. Мы развіваем нарыхтоўчую, прамысловую, экспартную дзейнасць. Мы мабілізавалі ўсе магчымыя рэсурсы (і чалавечыя, і вытворчыя), таму што ў нас заўсёды павінна быць крыніца кампенсацыі дастаўкі тавараў у сельскія магазіны і работы аўтамагазінаў, бо гэта функцыя ў нас заўсёды была, ёсць і будзе. Самае галоўнае ў нашай дзяржаве - гэта чалавек, і кожны чалавек заслугоўвае дастойнай увагі і неабходных умоў для нармальнай якасці жыцця", - рэзюмавала Інеса Караткевіч.
А як ідуць справы на месцах?
Каб даведацца, як ідуць справы на месцах і што думаюць пра работу аўтакрам сельскія жыхары, мы вырашылі пабываць у адным з самых аддаленых ад сталіцы рэгіёнаў - у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Гэта, лічыце, практычна прыгранічча.
Пяць аўтакрам Касцюковіцкага райпо абслугоўваюць больш за 100 населеных пунктаў у двух раёнах. За паўгода ў аўтакрамах рэалізавана 545 тыс. тавараў, а за аналагічны перыяд мінулага года - 515 тыс. Гэта работа не стратная, але і пра высокую рэнтабельнасць гаварыць не даводзіцца, прызнаўся старшыня праўлення Касцюковіцкага райпо Ігар Сарока.
"Гэта ўсё ж такі пытанне сацыяльнага характару. Мы павінны нашаму насельніцтву аказваць шырокі спектр паслуг. Цяпер у сувязі з тым, што насельніцтва старэе, не кожны жыхар (асабліва тыя, каму больш за 80 гадоў) мае магчымасць дайсці да магазіна. А аўтакрама спыняецца не ў адным месцы. Ёсць населеныя пункты, дзе і пяць, і шэсць прыпынкаў. Можна пад'ехаць практычна да кожнага дома", - заўважыў кіраўнік мясцовага райпо.
Акрамя таго, вяскоўцы ў прадаўца аўтакрамы або па тэлефоне напярэдадні яе прыезду могуць заказаць дадатковую прадукцыю - ад прадуктаў харчавання да будаўнічых тавараў, а яшчэ азнаёміцца з закупачнымі цэнамі на лішкі плодаагародніннай прадукцыі і другасную сыравіну, а затым перадаць іх райпо.
"Мы жывём, пакуль ёсць Лукашэнка"
У вёсцы Гарбачоўка, што ў Касцюковіцкім раёне, на пастаяннай аснове пражывае ўсяго два чалавекі.
Валянціна Савельеўна купіла тут дом яшчэ ў 1997 годзе. "Людзей было шмат, жылі ва ўсіх дамах і жывёлу трымалі. Добрая вёсачка была, людзі добрыя. А магазін быў раней дома, як расказвалі. А пры мне яго ўжо і не было. І аўтакрамы не было", - згадвае яна.
Цяпер ёй часта дапамагаюць дзеці. Валянціна Савельеўна і сама часам выбіраецца ў горад, добра, што сілы яшчэ ёсць. Але без аўтакрамы, на яе думку, жыццё было б цяжэйшым. "Асартыментам задаволены, усё ёсць", - гаворыць жыхарка Гарбачоўкі.
Насупраць - дом Надзеі Уладзіміраўны. Сама яна родам з Украіны, але ўжо даўно жыве ў Беларусі. Да сваёй вёсачкі прывыкла і любіць яе.
"Я не хачу нікуды ў горад. Я тут адна, усе смяюцца, зайцам клічуць: "Зайчык, як ты там у вёсцы?" 83 гады… Прывязуць пенсію дадому, крама прыедзе. Дарогі чысцяць. Дай бог толькі міру, таму што гэта вельмі балючае пытанне. Старыя гавораць: "Мы жывём, пакуль ёсць Лукашэнка, а тады ўжо як бог дасць", - адзначае жыхарка вёскі.
Асартыментам аўтакрамы яна таксама задаволена. Да стацыянарнага магазіна ў бліжэйшую вёску Надзея Уладзіміраўна ўжо баіцца ісці: сілы ўсё ж такі не тыя. Калі б аўтакрама не заязджала ў двор, то давялося б за пакупкамі адпраўляць сацработніка. Вядома, гэта лішнія складанасці.
"Каб толькі даў бог здароўя. Браць ёсць за што", - дадае яна.
Вядома, не ўсе населеныя пункты могуць пахваліцца бездакорнымі пад'язнымі дарогамі. Недзе іх трэба падлатаць, а недзе і заасфальтаваць з нуля. Зімой не да ўсіх двароў даязджае снегаўборачная тэхніка. Праблемы вырашаюцца, можа, не так хутка, як хацелася б, але магазіны на колах усё роўна стараюцца дабрацца да кожнага вяскоўца. Напэўна, у тым ліку і таму прадаўцы аўтакрам даўно ўжо сталі роднымі для жыхароў вёсак.
"Вось раней вёска была: прыедзеш у вёску любую - людзі скупяць тавар, возьмуць, што ім трэба, садзяцца і ўспамінаюць нейкія свае гісторыі, могуць і песні заспяваць. Каля аўтакрам і столікі раней былі. Прыгажосць была ў вёсцы. Але цяпер вёскі знікаюць, людзі паціху паміраюць. Я прыязджаю ў любую вёску: мяне людзі там чакаюць, чакаюць, як свае сваякі", - адзначае прадавец Касцюковіцкага райпо Людміла Крысанава.
Дарэчы, сваю аўтакраму яна аднойчы прадэманстравала і Прэзідэнту. "Вядома, было хваляванне: усё ж такі наш Прэзідэнт. Аднак хваляванне гэта і прайшло, было ўсё добра, усё цудоўна. Мы сустрэліся, пагаварылі. Калі я прыязджала ў свае вёскі, усе людзі пра гэта з захапленнем гаварылі. Месяц гаварылі пра гэта. Рады былі, што нашу аўтакраму наведаў Прэзідэнт. Ён назваў мяне Люда. Свой чалавек! Ва ўсіх вёсках гавораць: "Толькі наш Лукашэнка, толькі наш Прэзідэнт. Ніхто нам, акрамя нашага Прэзідэнта, не патрэбны. Ніхто!" - падкрэсліла прадавец аўтакрамы.-0-