Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2025, 17:01

Ці ёсць патэнцыял у беларускай козагадоўлі? Разбіраемся на канкрэтным прыкладзе

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання РУСВП "Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства", ліпень 2025 года
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання РУСВП "Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства", ліпень 2025 года
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё козагадоўлі дасць магчымасць загрузіць перапрацоўчую прамысловасць якасным казіным малаком. Аб гэтым заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".

Аб тым, як у Беларусі развіваецца малочная вытворчаць і чаму Лукашэнка патрабуе адносіцца да цяляці, як да дзіцяці, а карова для яго - святое, мы ўжо расказвалі ў папярэдніх выпусках. Але чаму Прэзідэнт патрабуе развіваць козагадоўлю?

Аказваецца, што племянных козачак ёсць добры попыт не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Ужо былі продажы ва Узбекістан, ёсць заяўкі з Расіі. І рэнтабельнасць дасягае 25 працэнтаў, а гэта вельмі нядрэнны рэзультат. Праўда, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што племянная работа ў краіне хоць і вядзецца, але пакуль гэта робіцца так сабе. Ён патрабуе разгортвацца хутчэй і развіваць козагадоўлю ў вялікіх гаспадарках па ўсёй рэспубліцы.

"А чаму не займацца гэтым? Попыт расце, у тым ліку і ў Расіі. Чаму не інтэнсіфікаваць працэс? Тут добрая справа, перспектыўная, попыт ёсць. Павінна быць падваенне, пакуль ёсць попыт. А хадзіць і з працягнутай рукой прасіць грошы... Вось яны, жывыя грошы. Трэба ісці па максімуму. Калі ёсць момант зарабіць грошы, трэба зарабляць, займаць рынак", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы ў час наведвання племяннога завода па гадоўлі коз у Магілёве.

Племянных коз тут гадуюць ужо некалькі гадоў. Спачатку гэта была казіная ферма, затым яна атрымала статус племяннога завода. Прадпрыемства працуе над тым, каб стварыць у краіне племянныя статкі з высокім генетычным патэнцыялам, што дасць магчымасць забяспечыць імпартазамяшчэнне племянной прадукцыі коз, а таксама экспарт новага віду племпрадукцыі. Таксама вядзецца работа па стварэнні станцыі штучнага асемянення.

"Козагадоўляй мы пачалі займацца ў 2021 годзе. Мы завезлі з Аўстрыі козачак зааненскай і альпійскай парод. Яны непатрабавальныя, устойлівыя да захворванняў, высокапрадукцыйныя. Наша задача - рэалізаваць генетычны патэнцыял высокакаштоўных жывёл для далейшага развіцця козагадоўлі ў рэспубліцы", - расказала намеснік генеральнага дырэктара па племянной рабоце і рэпрадукцыі статка Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Алена Маслак.

Начальнік вытворчага ўчастка племяннога завода па развядзенні племянных коз Мікіта Зялінскі ўдакладніў, што пачыналі са 150 галоў, пазней закупілі яшчэ 200. Цяпер на прадпрыемстве трымаюць 687 племянных коз. Акрамя таго, ва Узбекістан было прададзена 170 галоў.

"Самае галоўнае ва ўтрыманні коз, што яны любяць чысціню. Працаваць класна, добра. Жывёлы цягнуцца да чалавека, але не да мяне. Таму што за мной адбор крыві, лячэнне, уколы, абрэзка капытоў. Яны мяне крыху пабойваюцца", - прызнаўся Мікіта Зялінскі.

"Казляня нараджаецца і становіцца з казой у індывідуальны домік. Трымаюць іх тут 5-7 дзён. У далейшым каза пераходзіць у раздой у даільнае аддзяленне, а казляня - у домік большага памеру, дзе трымаецца па шэсць галоў казлянят. Казляняты стаяць на выпойванні 70 дзён, потым пераходзяць у групавы адсек", - прадоўжыў начальнік участка.

Агульная колькасць коз ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у Беларусі - 48 тыс. галоў. З іх 93 працэнты знаходзіцца ў гаспадарках насельніцтва, яшчэ 2 працэнты - у сялянска-фермерскіх гаспадарках, астатнія 5 працэнтаў - у сельгасарганізацыях. І вось над апошняй лічбай трэба сур'ёзна папрацаваць.

"У нас у краіне вельмі шмат дзетак і насельніцтва з алергічнымі рэакцыямі, і не ўсім прыдатнае каровіна малако. Таму яшчэ з даўніх часоў казінае малако - гэта залог здароўя. І мы зрабілі акцэнт на развіцці козагадоўлі, каб загрузіць нашу перапрацоўку якаснай прадукцыяй ад коз. Асабліва, каб дзіцячае харчаванне пайшло. Каб мы не закуплялі, а гэта было наша, айчыннае. У насельніцтва і ў сельгасарганізацыях надой на некаторых асобінах дасягае да 7 кг і больш. Напрыклад, на Магілёўскім дзяржплемпрадпрыемстве ёсць козачкі, якія даюць за дзень 5,8 л малака. Гэта сведчыць аб тым, што, магчыма, пагалоўем кароў з нізкай прадукцыйнасцю, якія даюць толькі тону ў год, займацца нявыгадна. Можа, лепш трымаць козачку, якой трэба менш кармоў, і менш затрат на ўтрыманне", - расказала Наталля Соніч.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі