Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2025, 15:50

Ці чакаць перамір'я па ўкраінскім канфлікце ў гэтым годзе, прааналізаваў палітолаг

Фота Reuters
Фота Reuters
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітолаг Юрый Васкрасенскі ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся меркаваннем наконт магчымых тэрмінаў перамір'я на ўкраінскім напрамку.

Юрый Васкрасенскі акцэнтаваў, што перагаворны працэс мае два асноўныя трэкі, адзін з якіх датычыцца дамоўленасцей паміж Расіяй і ЗША, а другі - непасрэдна ўкраінскага пытання. "І другі трэк, звязаны менавіта з украінскай гісторыяй, з майго пункту гледжання, не завершыцца ў гэтым годзе. Яшчэ тры месяцы таму, калі ўсе гаварылі, што цяпер усё падпішуць, я дазволіў сабе выказаць сумненні. Разумееце, неадэкватныя людзі з часам становяцца толькі горшымі. Украінскае палітычнае кіраўніцтва - гэта злачынцы. Яны цудоўна разумеюць, што будзе з імі ў выпадку адмены ваеннага становішча, калі паўнацэнна пачнуць працаваць СМІ, адновяцца палітычныя расследаванні, крытыка і г.д. Таму яны хочуць трымацца да апошняга. Ніякіх перагавораў яны не плануюць", - растлумачыў свой пункт гледжання палітолаг.

Таксама ён звярнуў увагу на відавочнае ўмяшанне ў сітуацыю краін ЕС. "І добра была б праблема толькі ў іх (прадстаўніках кіеўскага рэжыму. - Заўвага БЕЛТА), але побач мы маем паўмільярднае аб'яднанне пад назвай Еўрапейскі саюз, дзе кіруюць самымі ключавымі напрамкамі агрэсіўныя прыбалты. Гэта спадарыня Кая Калас (прадстаўнік еўрапейскай дыпламатыі. - Заўвага БЕЛТА), якая адказная за знешнюю палітыку ЕС, гэта спадар Андрус Кубілюс (літоўскі палітык. - Заўвага БЕЛТА), які адказны за абарону ЕС. Гэта самыя актыўныя, так сказаць, русафобы і беларусафобы, падпальшчыкі вайны. Там ёсць яшчэ адзін прыбалт, які адказны за фінансы ўсяго ЕС. І абсалютна зразумела, што гэтыя людзі будуць прадаўжаць вайну да пераможнага канца, як яны гэта называюць. Яны ўсё зробяць для таго, каб ніякага перамір'я не было", - падкрэсліў Юрый Васкрасенскі.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі