Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лютага 2016, 10:37

Церахаў: па ўсіх фактах няправільнага прымянення тарыфаў на ЖКП будуць праведзены пераразлікі

29 лютага, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Па ўсіх фактах няправільнага прымянення тарыфаў на ЖКП будуць праведзены пераразлікі, заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Па ўсіх фактах, дзе будзе выяўлена няправільнае прымяненне тарыфаў, па ўсіх фактах пераналічэння будуць праведзены пераразлікі. У сакавіцкай жыроўцы людзі ўбачаць гэтыя пераразлікі", - адзначыў Аляксандр Церахаў.

Ён растлумачыў, што кошт жыллёва-камунальных паслуг у студзені падаражэў адразу па некалькіх прычынах: адбылося павелічэнне тарыфаў на ЖКП, з паслугі "тэхнічнае абслугоўванне" былі вылучаны прыбіранне і асвятленне дапаможных памяшканняў (пад'ездаў). Акрамя таго, студзень быў халаднейшы за снежань на 9 градусаў, што адбілася на колькасці спажытай цеплавой энергіі. Пры гэтым міністр прызнаў, што маюць месца як неабгрунтаванае павышэнне кошту паслуг, так і тэхнічныя памылкі, якія будуць выпраўлены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі