Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2017, 19:31

Церахаў даручыў распрацаваць праграму капрамонту жылля на пяць гадоў

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна распрацаваць праграму капітальнага рамонту жылых дамоў тэрмінам на пяць гадоў. Такое даручэнне даў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на выязным пасяджэнні калегіі ведамства, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Партал камунальнай дасведчанасці насельніцтва.

Паводле слоў міністра, людзям павінны быць зразумелы прыярытэтныя ўмовы пастаноўкі дома на капітальны рамонт, а для забеспячэння абсалютнай празрыстасці трэба скласці праграму капітальнага рамонту жылых дамоў тэрмінам на пяць гадоў. Прыярытэтнасцю пастаноўкі дома на капітальны рамонт павінны служыць пытанні бяспекі пражывання. Напрыклад, калі ёсць дом 1968 года пабудовы, то ён павінен быць адрамантаваны ў першую чаргу. Калі ёсць неабходнасць унясення ў тытульны спіс больш новага дома, то павінна быць пераканаўчае абгрунтаванне, якое тлумачыць прычыны капітальнага рамонту менавіта гэтага будынка.

У ходзе наведвання аб'ектаў таксама былі разгледжаны пытанні забеспячэння бяспечных умоў работы на аб'ектах жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У прыватнасці, удзельнікі калегіі наведалі вытворчую базу КУВП "ЖКГ Пінска".

На будаўнічай пляцоўцы станцыі ачысткі ад прымясей жалеза ў а/г Моталь, якая ўзводзіцца за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, удзельнікі калегіі азнаёміліся з ходам будаўніцтва.

Акрамя таго, яны наведалі кацельню нумар 26 у горадзе Іванава па вул. Набярэжнай, 2А, якая была ўзведзена таксама за кошт сродкаў пазыкі МБРР у 2016 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі