4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 32 градусаў, моцныя дажджы і навальніцы прагназуюцца ў Беларусі 5-10 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"Пасля непрацяглай перадышкі ў дажджах, у начны час 4 ліпеня, тэрыторыя нашай краіны апынулася ва ўладзе франтальных раздзелаў, якія прынеслі ў Беларусь новыя порцыі ападкаў рознай інтэнсіўнасці. Пахмурнай і дажджлівай чакаецца і пятніца 5 ліпеня", - адзначылі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 5 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, а ўначы па ўсходзе месцамі - моцныя ліўні. Удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў, а ўдзень - плюс 19-25 градусаў.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у суботу грэбень высокага ціску выцесніць за межы нашай рэспублікі франтальныя раздзелы, ачысціць неба ад аблокаў і ападкі спыняцца, толькі ў нядзелю ўдзень да заходніх меж нашай краіны наблізіцца чарговы франтальны раздзел і абумовіць у паўночна-заходніх і заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Разам з тым паветраныя патокі памяняюць свой напрамак з заходняга на паўднёва-заходні, і ў рэспубліку накіруюцца цёплыя паветраныя масы. Тэмпературны фон пачне павышацца, і ў дзённы час нядзелі паветра прагрэецца да плюс 25-32 градусаў.
У суботу, 6 ліпеня, будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах слабы туман. Уначы слупкі тэрмометра пакажуць плюс 7-13 градусаў, а ўдзень - плюс 22-29 градусаў.
У нядзелю, 7 ліпеня, надвор'е чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у паўночна-заходніх і заходніх раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы дасягне плюс 12-19 градусаў, а ўдзень - плюс 25-32 градусы.
Згодна з папярэднім прагнозам, у панядзелак атмасферны фронт прадоўжыць павольна перамяшчацца праз нашу краіну і дажджы ўжо распаўсюдзяцца ў большасць раёнаў. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў месцамі дажджы будуць дасягаць крытэрыяў моцных, суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. У далейшым з ростам атмасфернага ціску інтэнсіўнасць дажджоў і плошча іх распаўсюджвання стануць меншымі. Пры гэтым надвор'е будзе цёплым.
У панядзелак, 8 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 13 да плюс 20 градусаў, а ўдзень - ад плюс 20 градусаў на паўночным захадзе да плюс 32 градусаў на паўднёвым усходзе краіны.
У аўторак, 9 ліпеня, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах слабы туман. Уначы чакаецца плюс 11-18 градусаў, а ўдзень - плюс 23-29 градусаў.
У сераду, 10 ліпеня, надвор'е будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць плюс 11-18 градусаў, а ўдзень - плюс 25-32 градусы.-0-