Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2019, 13:55

Цёплае сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У сярэдзіне восені надвор'е радуе цяплом і сонцам. На гэтым тыдні па-ранейшаму будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я. Захаваецца цяпло, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў выхадныя дні надвор'е пачне мяняцца. У нядзелю малаактыўны атмасферны фронт, які будзе ісці праз тэрыторыю краіны, выкліча месцамі кароткачасовыя дажджы", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 22 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час на большай частцы тэрыторыі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, удзень - ад плюс 14 па поўначы да 22 градусаў цяпла па поўдні краіны.

У сераду, 23 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, месцамі - не ніжэй за плюс 11-12 градусаў. Удзень у асноўным будзе 11-17 градусаў цяпла, па поўдні краіны паветра прагрэецца да плюс 18-20.

У чацвер, 24 кастрычніка, будзе без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі - плюс 8-10. Удзень будзе 11-18 градусаў цяпла, па поўдні - плюс 19-22.

У пятніцу і суботу, 25-26 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы Беларусі магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 11-18 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах - да плюс 21.

У нядзелю, 27 кастрычніка, малаактыўны франтальны раздзел выкліча месцамі, пераважна па паўночнай палавіне краіны, кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 9-16 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі