Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Цёплае сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

Грамадства 26.08.2019 | 12:27
Фота з архіва
Фота з архіва

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Сонечнае камфортнае летняе надвор'е прадаўжае нам дарыць цёплы антыцыклон "Карына". Тэмпературны фон на 2-5 градусаў перавышае кліматычную норму для апошніх чысел жніўня. Не зменіцца сітуацыя ў атмасферы і большую частку бягучага тыдня. Цыклоны - крыніцы дрэннага надвор'я - далёка ад нашай тэрыторыі, і на надвор'е па-ранейшаму будзе ўплываць антыцыклон", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 27 жніўня, чакаецца невялікая воблачнасць, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца слабы, пераменных напрамкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-16 градусаў вышэй за нуль, месцамі - плюс 8-10 градусаў. Удзень будзе 23-29 градусаў цяпла.

У сераду, 28 жніўня, чакаецца невялікая воблачнасць, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца ўсходні ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 градусаў па паўночным усходзе да 16 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым захадзе. Удзень будзе 20-27 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - плюс 28-30 градусаў.

У чацвер, 29 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль, па захадзе - да плюс 16 градусаў. Удзень будзе 20-27 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны - да плюс 29 градусаў.

У пятніцу і ў бліжэйшыя выхадныя, 30-31 жніўня і 1 верасня, атмасферны ціск панізіцца і ўплыў антыцыклону пачне пакрыху слабець. З'явіцца больш воблачнасці. Месцамі, пераважна па заходняй частцы краіны, магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, у заходніх раёнах - да плюс 17 градусаў. Удзень будзе ад 20-22 градусаў цяпла па паўночным усходзе да плюс 28-30 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў