Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2020, 15:14

Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў выхадныя

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 3 ліпеня, умовы надвор'я будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт, паўднёва-ўсходнія раёны краіны застануцца ў цёплай паветранай масе паўднёвых шырот. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём па паўднёва-ўсходняй палавіне ў асобных раёнах - моцныя дажджы, град. Ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах прагрымяць навальніцы. Раніцай будзе слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём месцамі шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ноччу складзе 14-20 градусаў цяпла, днём - 20-26 градусаў, па паўднёвым усходзе - плюс 27-31 градус.

У суботу, 4 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі надвор'е будзе вызначаць актыўная франтальная сістэма. Днём заходняя частка краіны апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, па паўднёвым усходзе захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. У паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі чакаюцца навальніцы, ноччу моцныя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу будзе ад 12 градусаў цяпла па паўночным захадзе да плюс 20 градусаў па паўднёвым усходзе краіны, днём - 21-27 градусаў цяпла.

У нядзелю, 5 ліпеня, надвор'е ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўднёвым усходзе ноччу захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, а днём паўночна-заходнія раёны апынуцца пад уплывам няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе, а днём у паўночна-заходніх раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 11-16 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - да плюс 18, днём - 23-29 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня атмасферны ціск падрасце, і кароткія летнія дажджы чакаюцца толькі месцамі. Тэмпература паветра ў панядзелак, 6 ліпеня, ноччу складзе 12-18 градусаў цяпла, днём - 25-31 градус. Па паўночным захадзе будзе халадней - плюс 22-24 градусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі