Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 снежня 2019, 14:59

Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі на бягучым тыдні, але з суботы пойдуць дажджы

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае надвор'е ў Беларусі захаваецца яшчэ як мінімум да пачатку наступнага тыдня, аднак у выхадныя пачнуцца дажджы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі канстатуюць: снежань у гэтым годзе шчодры на цяпло. "Самым цёплым днём на бягучым тыдні выдалася серада, калі практычна на ўсёй тэрыторыі краіны, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах, былі абноўлены тэмпературныя рэкорды дня. І вінойтаму атлантычныя цыклоны, якія, ідучы па поўначы Еўропы, прадаўжаюць пакідаць вельмі цёплае і вільготнае паветра. У бліжэйшыя дні захаваецца цёплае надвор'е, але ў нядзелю атмасферныя франты прынясуць дажджы", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 20 снежня, умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 1 градуса цяпла, удзень чакаецца 1-6 градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы плюс 2-4 градусы, удзень - 7-10 градусаў цяпла.

У суботу, 21 снежня, будзе адчувацца ўплыў цёплых няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць з поўдня Еўропы. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах слабы туман, уначы і раніцай па паўночным усходзе слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1 - плюс 5 градусаў, удзень будзе плюс 2-8 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 10 градусаў цяпла.

У нядзелю, 22 снежня, надвор'е ў краіне абумовіць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Уначы чакаецца ад нуля да плюс 7 градусаў, удзень - 3-10 градусаў цяпла.

У панядзелак, 23 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў цяпла, удзень - плюс 4-10 градусаў.

У аўторак, 24 снежня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў цыклону, які будзе перамяшчацца праз краіны Балтыі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Уначы будзе плюс 2-7 градусаў, удзень - 3-9 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі