Фота з архіва
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 33 градусаў, кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі на бягучым тыдні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"У гэтым годзе жнівень часта мяняе надвор'е: то нагадае аб хуткім набліжэнні восені дажджамі, то парадуе цёплымі і гарачымі днямі. Вось і на бягучым тыдні апошні летні месяц будзе капрызнічаць. Актыўныя атмасферныя франты раз-пораз будуць праяўляць сябе дажджамі рознай інтэнсіўнасці. Пры актыўным развіцці атмасферных працэсаў месцамі дажджы будуць дасягаць крытэрыяў моцных, суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Разам з тым дзякуючы трапічнай паветранай масе ў першай палавіне тыдня ў рэспубліцы будзе адзначацца цёплае, але пры гэтым кантраснае па тэмпературным рэжыме надвор'е", - расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 20 жніўня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палавіне рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. У асобных раёнах - узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай у асобных раёнах - слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20 градусаў, удзень - плюс 23-29, а па паўднёвым усходзе - плюс 30-33 градусы.
У сераду, 21 жніўня, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі па захадзе рэспублікі - моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, у дзённы час пры навальніцах - узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай месцамі - слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 14 да плюс 19 градусаў, па поўначы - ад плюс 11 да плюс 13, удзень - ад плюс 23 градусаў па поўначы да плюс 34 па паўднёвым усходзе.
У чацвер, 22 жніўня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, ноччу і раніцай - моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 13 да плюс 20 градусаў, удзень - ад плюс 19 да плюс 24, па паўднёвым усходзе - да плюс 29.
У пятніцу, 23 жніўня, надвор'е будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах - слабы туман. Тэмпература паветра ўначы дасягне плюс 7-13 градусаў, па паўднёвым усходзе - плюс 16 градусаў, удзень - плюс 20-27.
Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у пятніцу франтальныя раздзелы перамесцяцца за межы рэспублікі, атмасферны ціск пачне расці. Выхадныя будуць пагодлівымі і з камфортнымі тэмпературнымі значэннямі.
У суботу, 24 жніўня, надвор'е будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах - слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 10-15 градусаў, месцамі - плюс 6-9, а ўдзень - плюс 25-32 градусы.
У нядзелю, 25 жніўня, чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах - слабы туман. Уначы сіноптыкі прагназуюць плюс 11-16 градусаў, удзень - плюс 26-33.-0-