Сцяг Серада, 16 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2025, 14:23

Цёплае надвор'е з дажджамі і навальніцамі чакаецца ў Беларусі 11 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 11 чэрвеня чакаецца цёплае надвор'е з дажджамі і навальніцамі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём месцамі чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер уначы прагназуецца паўднёвы, удзень паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 6 да 12 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе плюс 15-21 градус.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі