Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2020, 15:06

Цёплае надвор'е і дастатковая колькасць вільгаці будуць садзейнічаць фарміраванню ўраджаю збожжавых - Белгідрамет

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае надвор'е і дастатковая колькасць вільгаці будуць садзейнічаць фарміраванню ўраджаю збожжавых культур, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Інтэнсіўныя дажджы, што прайшлі, істотна палепшылі вільгацезабяспечанасць збожжавых культур і ўмовы для фарміравання іх прадукцыйнасці, асабліва ў паўднёвай частцы краіны, дзе расліны адчувалі недахоп вільгаці. Цёплае надвор'е і дастатковая вільгацезабяспечанасць у бліжэйшы час будуць садзейнічаць фарміраванню ўраджаю збожжавых культур", - расказалі ў Белгідрамеце.

Разам з тым пры бягучай аграметэаралагічнай абстаноўцы на пасевы могуць распаўсюдзіцца хваробы, што запатрабуе ахоўных мерапрыемстваў, адзначаюць спецыялісты.

Паводле апошніх даных назіранняў, на большай частцы тэрыторыі Беларусі верхні дзесяцісантыметровы слой глебы знаходзіцца ў добра ўвільготненым стане. У Магілёўскай вобласці і ў асобных раёнах астатніх абласцей адзначаецца пераўвільгатненне, што ўскладняе догляд пасеваў і кормаўборачныя работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі