Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2020, 13:25

Цёплае і сырое надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае і сырое надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Атлантычныя цыклоны, якія будуць перамяшчацца па поўначы Еўропы, прадоўжаць прыносіць на еўрапейскі кантынент цёплае вільготнае паветра. Гэта абумовіць у Беларусі на бягучым тыдні сырое цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 5-8 градусаў вышэй за кліматычную норму. У першай палавіне тыдня будуць пераважаць адліга і ветранае надвор'е, у другой палавіне тыдня ў начны час будзе падмарожваць", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 21 студзеня, ноччу будзе без істотных ападкаў. Днём месцамі, пераважна па паўночнай частцы краіны, пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах па поўдні чакаюцца слабыя туман і галалёд. Днём месцамі прагназуецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, удзень - 1-7 градусаў цяпла.

У сераду, 22 студзеня, часам пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), якія будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5.

У чацвер, 23 студзеня, ноччу ў асобных раёнах краіны магчымы невялікі кароткачасовы снег, днём пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай захаваецца парывісты вецер, на асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5, удзень - ад мінус 2 да плюс 3.

У пятніцу, 24 студзеня, месцамі, пераважна па поўначы краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца слабы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2, удзень - ад нуля да 6 градусаў цяпла.

У суботу і нядзелю, 25-26 студзеня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2, удзень - ад мінус 2 да плюс 5.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі