Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня

Грамадства 14.11.2019 | 12:10
Фота з архіва
Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае і пераважна без ападкаў надвор'е захаваецца ў Беларусі да пачатку наступнага тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як адзначылі ў Белгідрамеце, тэмпературны фон на бягучым тыдні адпавядае пачатку кастрычніка. "У бліжэйшыя дні шырокі антыцыклон, што распасцёрся над Ніжняй Волгай, будзе аказваць пераважны ўплыў на надвор'е ў нашай краіне. Толькі наступныя суткі ў заходніх раёнах рэспублікі праявіцца ўздзеянне атмасфернага фронту. Па перыферыі антыцыклону ў Беларусь прадоўжыць паступаць цёплае паветра з поўдня Еўропы, таму цяпло не пакіне нашу краіну", - дадалі сіноптыкі.

У пятніцу, 15 лістапада, будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па заходняй палавіне рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе нуль - плюс 6, па захадзе - 7-9 градусаў цяпла, удзень чакаецца ад 3 да 9 градусаў цяпла. Месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях паветра прагрэецца да 10-11 градусаў.

У суботу, 16 лістапада, таксама будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, удзень будзе 5-12 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны - да плюс 14.

У нядзелю, 17 лістапада, ападкаў у асноўным не чакаецца. Месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 6-12, па паўднёвым захадзе краіны - да плюс 14.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. 18-19 лістапада будзе без істотных ападкаў. Месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7, па ўсходзе пры праясненнях месцамі паветра пахаладнее да 1-3 градусаў марозу, удзень будзе 4-10 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны - плюс 11-13.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.