ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 22 чэрвеня 2021
Мінск Малавоблачна +31°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2021, 15:04

Цёплае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Бягучы тыдзень у Беларусі характарызуецца цёплым няўстойлівым надвор'ем з тэмпературным рэжымам, які перавышае кліматычную норму. Кожны дзень ідуць навальнічныя дажджы, але дажджы, як і належыць пры летняй канвекцыі, настолькі лакальныя, што недзе за мінулыя дні не выпала ні кроплі, а недзе сума ападкаў ужо набліжаецца да палавіны месячнай нормы. У асобных раёнах дажджы суправаджаюцца градам. Максімальны яго памер на гэтым тыдні - 18 мм - зафіксаваны 9 чэрвеня на метэастанцыі Мазыр. Не абыходзіцца і без шквалістага ўзмацнення ветру", - расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 11 чэрвеня, у рэспубліцы захаваецца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У дзённыя гадзіны пры навальніцах месцамі моцныя дажджы, магчымы град. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-16. Днём будзе 21-27 градусаў цяпла.

У суботу, 12 чэрвеня, ноччу надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў, днём пад уплывам няўстойлівай паветранай масы і атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём заходні, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-15. Днём будзе 22-28 градусаў цяпла.

У нядзелю, 13 чэрвеня, захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, услед за якім на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць няўстойлівая халаднаватая паветраная маса са Скандынавіі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 9-15. Днём будзе 18-24 градусы цяпла.

У панядзелак, 14 чэрвеня, надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і няўстойлівая паветраная маса. Ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палавіне рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7-14. Днём будзе 17-24 градусы цяпла.

У аўторак, 15 чэрвеня, ноччу надвор'е ў асноўным будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і днём будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Ноччу па паўднёвым усходзе, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7-14. Днём будзе 18-25 градусаў цяпла.

У сераду, 16 чэрвеня, надвор'е будзе фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7-14, днём - 18-25 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі