Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 кастрычніка 2018, 12:42

Цёпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі на бягучым тыдні

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні пераважны ўплыў на надвор'е ў Беларусі будуць аказваць антыцыклоны. Усталюецца цёплае і ў асноўным без ападкаў надвор'е з тэмпературным фонам на 2-6 градусаў вышэйшым за кліматычную норму", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 9 кастрычніка, умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага ціску. З ростам атмасфернага ціску воблакаў стане менш, і паветра ў дзённы час пачне прагравацца. Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 3. Удзень будзе 10-16 градусаў цяпла.

У сераду, 10 кастрычніка, на надвор'е будзе ўплываць антыцыклон, будзе без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, на тарфяніках Палесся месцамі чакаюцца слабыя замаразкі да нуля - мінус 2. Удзень будзе 13-19 градусаў цяпла.

У чацвер, 11 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, на тарфяніках Палесся месцамі чакаюцца слабыя замаразкі да нуля - мінус 2. Удзень тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 13 па паўночным усходзе да 20 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу-нядзелю, 12-14 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў вышэй за нуль, удзень - 13-20 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі