Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2025, 09:07

Цёпла і дажджліва будзе ў Беларусі 3 лістапада

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёпла і дажджліва будзе ў Беларусі 3 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Беларусі, паводле даных сіноптыкаў, сёння будзе пераважна воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра складзе 8-14 градусаў цяпла, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да 15-17 градусаў са знакам плюс.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі