Сцяг Серада, 11 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2025, 09:00

Цёпла і дажджліва будзе сёння ў Беларусі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 27 чэрвеня тэмпература паветра максімальна прагрэецца да 24 градусаў, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння раніцай і днём будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі магчымы моцныя дажджы і навальніцы. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы, днём 5-10 м/с з парывамі да 14 м/с, у асобных раёнах з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра днём складзе 18-24 градусы цяпла.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі