Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Цэны на кватэры ў Мінску ў жніўні дасягнулі максімуму з пачатку года

Грамадства 11.09.2018 | 16:30
Фота з архіва
Фота з архіва

11 верасня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Цэны на кватэры ў Мінску ў жніўні дасягнулі максімуму з пачатку 2018 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

"Павелічэнне попыту на кватэры ў Мінску ў жніўні ў параўнанні з ліпенем суправаджаліся ростам сярэдняй цаны 1 кв.м. У жніўні яна дасягнула свайго піку - Br2,56 тыс. Прырост да ліпеня склаў 3,2 працэнта, да студзеня - 10,5 працэнта, да жніўня 2017-га - 21 працэнт", - расказалі ў агенцтве.

Аб'ём рынку куплі-продажу ў жніўні быў супастаўны з пачаткам года. За гэты месяц заключана больш за 900 дагавораў куплі-продажу без уліку продажу долей і пакояў - на 12 працэнтаў больш, чым у ліпені. Рост забяспечаны за кошт здзелак на другасным рынку нерухомай маёмасці. У цэлым на куплю кватэр патрачана звыш Br128 млн.

На першасным рынку нерухомай маёмасці ў сталіцы прадаўжаецца спад пакупніцкай актыўнасці. "Доля здзелак куплі-продажу з кватэрамі на першасным рынку ў жніўні склала 6,1 працэнта і істотна знізілася ў параўнанні з мінулымі месяцамі бягучага года. У студзені гэты паказчык складаў 19,6 працэнта", - растлумачылі эксперты.

У Мінску з пачатку жніўня па стане на 5 верасня ў іпатэку было набыта 13 кватэр - столькі ж было ў лютым, сакавіку.

Статыстычная інфармацыя заснавана на даных рэестра цэн Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.