Сцяг Чацвер, 10 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2025, 11:42

Цэнтралізаваныя іспыты па дзяржмовах пачаліся ў Беларусі

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаваныя іспыты па дзяржаўных мовах для навучэнцаў 11-х класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама выпускнікоў мінулых гадоў пачаліся адначасова ва ўсіх 144 пунктах правядзення па ўсёй краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларускім дзяржаўным універсітэце пішуць тэсты 3825 чалавек, 3181 з іх - ЦЭ. "Мы стараемся забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы ў аўдыторыях, - праінфармаваў прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Віктар Кочын. - Наладжаны пітны рэжым у кожнай аўдыторыі, забяспечаны кліматычны рэжым - усе аўдыторыі, якія выходзяць на сонечны бок, абсталяваны кандыцыянерамі. Таксама ўдзелена ўвага зручнаму размяшчэнню, ёсць магчымасць здаць рэчы. Мы хочам, каб навучэнцы не думалі ні аб чым, а паказвалі свой максімальна магчымы рэзультат на ЦЭ і ЦТ".
Новаўвядзенне бягучага года - здача мабільных тэлефонаў і іншых гаджэтаў на ўваходзе ў пункт правядзення іспытаў. "У прынцыпе, гэту тэхналогію мы адпрацавалі яшчэ ў мінулым годзе і заўважылі, што яна эфектыўная, таму што навучэнцы, здаўшы свае ўстройствы на ўваходзе, у аўдыторыях менш нервуюцца і хвалююцца. Яны ведаюць, што тэлефонаў няма, супакойваюцца і садзяцца пісаць экзамены", - падкрэсліў прарэктар.

ЦЭ ў гэтым годзе здаюць больш за 56 тыс. выпускнікоў 11-х класаў у 144 пунктах правядзення па ўсёй краіне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі