Фота з архіва
26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны і пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Графік правядзення ўстаноўлены ведамаснай пастановай ад 16 снежня нумар 195, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Так, іспыты па беларускай і рускай мовах адбудуцца 29 мая, гісторыю Беларусі, грамадазнаўства, хімію, фізіку выпускнікі напішуць 26 мая і 5 чэрвеня. Тэсты па матэматыцы, біялогіі, сусветнай гісторыі (навейшы час), геаграфіі, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) будуць 26 мая і 2 чэрвеня.
Рэзервовымі днямі для правядзення ЦТ вызначаны 19 чэрвеня (можна будзе прайсці тэст па ўсіх прадметах), 23 чэрвеня (другая дата для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах), 21 чэрвеня - па астатніх прадметах.
Час пачатку цэнтралізаванага тэсціравання, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00. Час работы пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання - з 9.00 да 19.00 (у суботнія дні - 12 і 19 красавіка - з 9.00 да 18.00). Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні абітурыенты павінны прайсці рэгістрацыю з 9 па 12 чэрвеня. Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.
Прававым актам таксама ўстаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ. У яго ўвайшло 40 устаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы. Таксама дакументам зацверджана інструкцыя аб вызначэнні патрабаванняў да арганізацыі пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання, аўдыторый (памяшканняў) для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-