Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 студзеня 2019, 14:45

Цэнтр вывучэння Беларусі адкрыўся ў Кітаі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі адбылася 10 студзеня ў Даляньскім політэхнічным універсітэце (правінцыя Ляанін), паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў КНР.

У час мерапрыемства міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і намеснік міністра адукацыі Кітая Цянь Сюэцзюнь адкрылі на базе ўніверсітэта Цэнтр вывучэння Беларусі. Міністр сустрэўся з беларускімі студэнтамі, якія навучаюцца ў правінцыі Ляанін, перадаў цэнтру метадычную літаратуру і нацыянальныя сімвалы краіны.

На цырымоніі адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі таксама адбылося падпісанне дакументаў аб супрацоўніцтве паміж адукацыйнымі ўстановамі дзвюх краін. Пасля завяршэння афіцыйных мерапрыемстваў іх удзельнікі наведалі тэматычную фотавыставу "Дзіўная Беларусь".

Акрамя таго, на базе ўніверсітэта прайшла канферэнцыя аб перспектывах развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы адукацыі.

Ігар Карпенка і беларускі пасол у Кітаі Кірыл Руды правялі перагаворы з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі КНР і правінцыі Ляанін. Бакі абмеркавалі план мерапрыемстваў Года адукацыі, правядзенне чарговага пасяджэння сумеснай камісіі па адукацыі ў маі бягучага года ў Беларусі, актывізацыю супрацоўніцтва правінцыі Ляанін з Брэсцкай вобласцю.-0-

Фота пасольства Беларусі ў КНР

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі