ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2020, 13:13

Цэнтр тактычнай медыцыны плануецца стварыць у БДМУ

Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце плануецца стварыць цэнтр тактычнай медыцыны. Аб гэтым паведаміў сёння міністр абароны Віктар Хрэнін на семінары для кіраўнікоў СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для якаснай падрыхтоўкі ваенных кадраў, павышэння статусу і экспартнай прывабнасці ваеннай навучальнай установы, ваенна-медыцынскі факультэт у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце будзе рэарганізаваны ў ваенна-медыцынскі інстытут. На яго базе плануецца стварыць цэнтр тактычнай медыцыны. Гэта дасць магчымасць нам арганізаваць сертыфікаваную падрыхтоўку спецыялістаў з веданнем парадку аказання першай медыцынскай дапамогі ў асаблівых умовах", - адзначыў Віктар Хрэнін.

Паводле слоў міністра, навацыі могуць закрануць яшчэ дзве ВНУ. У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным і Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтах плануюць адкрыць ваенныя кафедры. Дзякуючы гэтаму штогод падрыхтоўку афіцэраў запасу будуць праходзіць на 400 чалавек больш.

Семінар для прадстаўнікоў СМІ праходзіць у Брэсце на базе 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Яны азнаёмяцца з умовамі службы ў сілах спецыяльных аперацый, узорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі