Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2024, 09:31

Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі: выбарчая кампанія стартавала без заўваг

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчая кампанія стартавала без заўваг. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі.

Вядучыя грамадскія аб’яднанні краіны і палітычныя партыі аб’ядналі свае намаганні і арганізавалі поўнамаштабнае нацыянальнае назіранне за выбарамі. Створаны Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, дзе акумулюецца ўся інфармацыя з месцаў аб ходзе галасавання.

"Галоўная задача агульнай работы ўсіх грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый - убачыць рэальную, аб’ектыўную карціну, якая адбываецца на ўчастках для галасавання, і праінфармаваць аб гэтым грамадзян нашай краіны. У краіне акрэдытавана больш за 45 тыс. наглядальнікаў, з іх звыш 36 тыс. - ад грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. У першай палавіне першага дня датэрміновага галасавання на ўчастках працавалі ўжо каля 11 тыс. нацыянальных наглядальнікаў, - расказаў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў. - Паводле інфармацыі нацыянальных наглядальнікаў, участкі для галасавання адкрыліся ў штатным рэжыме, усе неабходныя працэдуры ў адпаведнасці з заканадаўствам - і па апячатванні скрынь для галасавання, і па выдачы бюлетэняў, і ў цэлым па арганізацыі выбарчага працэсу - выкананы".

Як адзначыў Вадзім Грачоў, цэнтр прымае інфармацыю аб ходзе галасавання не толькі ад наглядальнікаў, але і проста ад жыхароў краіны. Для гэтага працуе гарачая лінія. Паступіла ўжо каля 20 званкоў. Абсалютная большасць з іх - кансультацыйнага характару. Людзі пытаюцца, як знайсці свой участак для галасавання, як прагаласаваць не па месцы пастаяннай рэгістрацыі, дзе азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты. Была і адна скарга, але па факце яна не пацвердзілася. Чалавек паскардзіўся, што яго ўчастак для галасавання ніяк не абазначаны. Наглядальнікі праверылі інфармацыю і нават прыслалі ў цэнтр фота ў пацвярджэнне: участак абазначаны так, як неабходна. Чалавек проста прыйшоў не па адрасе.

"Ёсць таксама магчымасць звярнуцца ў цэнтр анлайн - праз чат-бот нашага Telegram-канала "Вядзецца назіранне". Людзі таксама актыўна карыстаюцца гэтай магчымасцю, - удакладніў намеснік старшыні ФПБ. - Актыўнасць, якую праяўляюць людзі, сведчыць аб тым, што ім цікавы выбары і выбарчы працэс".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі