Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2024, 13:22

Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі пачаў работу ў Мінску 

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі пачаў сёння работу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Буйнейшыя грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі краіны прынялі рашэнне аб'яднаць свае намаганні і сумесна забяспечыць назіранне за ходам галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Для каардынацыі работы наглядальнікаў і аператыўнага інфармавання грамадства аб ходзе галасавання створаны Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі, у якім пачынаючы з першага дня датэрміновага галасавання будзе акумулявацца інфармацыя ад наглядальнікаў аб ходзе выбарчай кампаніі.

"У нас абсалютна ўсё гатова да работы, - расказала намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Таццяна Філімонава. - Мы на пастаяннай сувязі з нашымі рэгіянальнымі штабамі па назіранні. Усе наглядальнікі настроены на тое, каб аператыўна перадаваць у цэнтр інфармацыю аб тым, як праходзіць галасаванне, як выконваюцца ўсе прапісаныя заканадаўствам працэдуры".

Паводле яе слоў, першая зводная інфармацыя ад наглядальнікаў будзе ў цэнтры ўжо сёння да 16.00. "Таксама сёння з 12.00 пачала працаваць гарачая лінія. Яна будзе працаваць гэтак жа, як і выбарчыя ўчасткі, да 19.00 кожны дзень датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень галасавання з 8.00 да 20.00, - адзначыла намеснік старшыні. - Мы гатовы прымаць званкі ад жыхароў Беларусі з пытаннямі і заўвагамі па арганізацыі галасавання. Кожны запыт будзем адпрацоўваць з нашымі наглядальнікамі або пры неабходнасці сарыентуем чалавека, куды яму трэба звярнуцца з пытаннямі, якія не датычацца непасрэдна працэдуры галасавання".
"Акрамя таго, працуе Telegram-канал "Вядзецца назіранне", дзе будзе размяшчацца поўная інфармацыя аб ходзе галасавання ад нашых наглядальнікаў. У гэтым Telegram-канале таксама ёсць магчымасць праз чат-бот звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі", - дадала Таццяна Філімонава.

Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі створаны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў, грамадскімі аб’яднаннямі "Белая Русь", "БРСМ", "Беларускі саюз жанчын", "Патрыёты Беларусі", а таксама Беларускай партыяй "Белая Русь", Камуністычнай партыяй Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыяй Беларусі, Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі