Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лютага 2024, 22:07

Цэнтр грамадскага назірання падвёў вынікі ходу галасавання за шэсць дзён выбарчай кампаніі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтры грамадскага назірання па выбарах падвялі папярэднія вынікі шасці дзён выбараў. Пра іх расказаў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галасаванне ўжо завершана. Участкі закрыліся. Але нашы наглядальнікі прадаўжаюць работу. Яны кантралююць працэдуру падліку галасоў. Такім чынам, поўныя вынікі нацыянальнага назірання за выбарамі мы падвядзём заўтра. Але ўжо цяпер мы бачым поўную карціну таго, як быў арганізаваны выбарчы працэс у дні датэрміновага і асноўнага дня галасавання", - расказаў Вадзім Грачоў.

"Ніводны ўчастак не застаўся без назірання. Нават галасаванне на закрытых участках праходзіла ў прысутнасці нашых наглядальнікаў. У рэгіёнах таксама наглядальнікі праяўлялі ініцыятыву і выязджалі на галасаванне дома", - адзначыў намеснік старшыні.

Акрамя таго, Вадзім Грачоў спыніўся на папярэдніх выніках назірання за мінулыя пяць дзён датэрміновага галасавання і адзінага дня галасавання. "Безумоўна, выбарчы працэс быў арганізаваны вельмі добра. Заўваг да камісій практычна няма. Адзінае, былі асобныя выпадкі, калі грамадзяне не былі ўключаны ў спісы па месцы рэгістрацыі. Але такія пытанні вырашаліся аператыўна: людзей уносілі ў дадатковыя спісы, і яны без праблем маглі прагаласаваць", - расказаў ён.

Таксама былі пытанні, звязаныя з тым, што самі выбаршчыкі не ведалі нейкіх асаблівасцей выбарчага заканадаўства. Напрыклад, тое, што фатаграфавацца на ўчастку можна толькі па ўзгадненні са старшынёй камісіі або што бюлетэнь з участка выносіць нельга і фатаграфаваць яго таксама нельга.
 
Вадзім Грачоў таксама падкрэсліў яшчэ адзін важны момант. "Мы пабудавалі сваю работу такім чынам, каб не толькі нашы наглядальнікі, але і самі выбаршчыкі маглі паведаміць нам аб тым, што адбываецца на ўчастках, якія ёсць пытанні, заўвагі. Для гэтага ў нас працавала гарачая лінія і чат-бот тэлеграм-канала "Вядзецца назіранне". У цэлым за ўсе дні галасавання да нас звярнуліся каля 400 чалавек", - падвёў вынікі работы цэнтра намеснік старшыні.

Грамадзяне сапраўды зацікаўлены ў выбарчым працэсе, дадаў ён. "Людзі тэлефанавалі, знаходзячыся ў службовай камандзіроўцы або нават у гасцях у кагосьці, для таго, каб даведацца, як усё ж такі яны могуць прагаласаваць", - адзначыў Вадзім Грачоў.

Што датычыцца скаргаў, то іх былі адзінкі. "Кожную з іх мы правяралі. І па факце не ўсе пацвердзіліся. Былі неабгрунтаваныя нараканні. Напрыклад, калі ў апошні дзень галасавання людзі хацелі пакінуць заяўку на галасаванне дома пасля 18.00. Згодна з законам гэтага рабіць ужо нельга. Або хацелі прагаласаваць не па месцы рэгістрацы. Гэта таксама немагчыма ў адзіны дзень галасавання. Што сапраўды мела месца дык гэта выпадкі, калі ўпершыню галасуючым маладым людзям забывалі падарыць Канстытуцыю. Такія звароты нашы наглядальнікі перадавалі камісіям. І сітуацыя аператыўна вырашалася. Трэба адзначыць, што на гарачую лінію людзі звярталіся і з бытавымі пытаннямі. Усіх выслухалі, інфармацыю зафіксавалі і перадалі для рэагавання ў мясцовыя органы ўлады", - сказаў на заканчэнне Вадзім Грачоў.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі