Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Цэнавая палітыка і магчымыя інвестыцыі ў сферы тэлекамунікацый абмеркаваны на нарадзе ў Лукашэнкі

Грамадства 19.03.2019 | 14:34
Удзельнікі нарады - начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Андрэй Паўлючэнка, першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч
Удзельнікі нарады - начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Андрэй Паўлючэнка, першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч

19 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пытанні цэнавай палітыкі і магчымыя інвестыцыі на рынку тэлекамунікацый у Беларусі абмяркоўваліся на нарадзе ў Прэзідэнта. Аб гэтым расказаў журналістам першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы пільную ўвагу ўдзяляе сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Сёння гэта адзін з драйвераў росту нашай эканомікі, - адзначыў першы віцэ-прэм'ер. - Тэма нарады была прысвечана далейшаму развіццю гэтага сектара. Прэзідэнта цікавілі многія пытанні, у тым ліку магчымыя падыходы па прыходзе інвестараў у гэту сферу, пытанні цэнавага рэгулявання на гэтым рынку. Перш за ўсё кіраўніка дзяржавы клапоціць кошт паслуг для насельніцтва".

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, Аляксандр Лукашэнка на нарадзе даў шэраг даручэнняў адносна некаторых праектаў, каб яшчэ раз правесці дэталёвыя разлікі перад канчатковым унясеннем адпаведных пытанняў на разгляд Прэзідэнта. "І, вядома, мы ўсе рыхтуемся да нарады з удзелам нашай ІТ-супольнасці. Гэта наступная вяха. Мы таксама вельмі вялікую ўвагу гэтаму ўдзяляем", - сказаў Аляксандр Турчын.

Кіраўнік дзяржавы ў час нарады таксама цікавіўся развіццём у Беларусі сеткі 4G і перспектывамі выхаду на 5G. Абмяркоўваўся і шэраг іншых момантаў, звязаных з развіццём у краіне мабільных тэхналогій і адпаведнай інфраструктуры.

У цэлым было адзначана, што праекты ў сферы тэлекамунікацый з'яўляюцца высокадаходнымі, перспектыўнымі і выгаднымі. Таму неабходна прадаўжаць напрацоўваць кампетэнцыі і фарміраваць айчынную школу па гэтым напрамку, у тым ліку ў супрацоўніцтве з інвестарам. "Безумоўна, гаварылі аб ролі дзяржавы ў гэтых працэсах. Карысная нарада атрымалася. Нам застаецца рэалізоўваць даручэнні, якія дадзены кіраўніком дзяржавы", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сезон актыўнасці кляшчоў У Беларусі пачынаецца сезон актыўнасці кляшчоў. Выконвайце меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў.